Помнік Касцюшкі ў Косаве адкрыюць у дзень свята ў касцёле
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У старадаўнім храме хрысцілі будучага нацыянальнага героя.
У суботу, 12 траўня ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці а 12-й гадзіне пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музея ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне мястэчка Косава.
Таксама ў гэты дзень у каталіцкім храме Косава адбудзецца парафіяльны фэст. У галоўным алтары старадаўняй святыні знаходзіцца цудатворны абраз Панны Марыі, перад якой праз заступніцтва Багародзіцы ўзносілі малітвы мясцовыя вернікі і шматлікія пілігрымы. Урачыстая святая Імша пачнецца а 13-й гадзіне.
Свята з нагоды адкрыцця помніка Касцюшкі таксама звязанае з касцёлам. Для мясцовай парафіі гэта важная падзея, паколькі гэты нацыянальны герой Беларусі належаў да косаўскай парафіі і быў ахрышчаны ў касцёле ў 1746 годзе, паведамляе Catholic.by.
Нагадаем, грошы на помнік збірала грамадскасць па ініцыятыве блогера з Мінска Глеба Лабадзенкі. Свой уклад у стварэнне скульптуры Касцюшкі ўнеслі сотні чалавек, а калі да заканчэння збору заставалася ўсяго два дні, знакаміты беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў вырашыў дапамагчы сабраць грошы і выставіў на аўкцыён свой пераможны шалік з "Пагоняй" і надпісам Belarus.
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі