«Радыё Марыя» ладзіць акцыю: адпраў фотамагніт бабулі
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Каб павіншаваць дарагога чалавека, трэба проста напісаць е-мэйл на радыё.
Да дня бабуль, які адзначаецца 28 кастрычніка, беларуская каталіцкая радыёстанцыя ладзіць акцыю «Паштоўкі Радыё Марыя». Менавіта праз яе РМ прапануе даслаць словы падзякі, любові і пяшчоты бабулям - на фотамагніце.
Як гэта працуе?
Да 25 кастрычніка (уключна) можна даслаць на пошту «Радыё Марыя» radiomariaby@gmail.com сваю заяўку, якая павінна ўключаць:
1) Імя і прозвішча бабулі.
2) Паштовы адрас бабулі.
3) Ваша імя і кантактны нумар тэлефона для адваротнай сувязі.
4) Тэкст подпісу, які будзе размешчаны пад фотаздымкам.
5) Фотаздымак, які будзе размешчаны на фотамагніце.
Каманда «Радые Марыя» апрацуе ўсе заяўкі і ў выніку падрыхтуе для кожнай бабулі:
- фотамагніт з Вашым подпісам
- паштоўку з віншаваннем
- тэкст малітвы за дарослых дзяцей і ўнукаў
Увечары 26 кастрычніка ўсе віншаванні будуць адпраўлены бабулям праз «Белпошту».
Колькі гэта будзе каштаваць?
- Мы будзем удзячныя за кожнае ахвяраванне, якое Вы вырашыце скласці праз сістэму WebPay на нашым сайце www.radiorm.by, - гавораць у адміністрацыі радыёстанцыі. - І маем надзею, што ўжо 28 кастрычніка многія бабулі атрымаюць “Паштоўкі Радыё Марыя”, і ў іх сэрцах узнікне радасць, а на тварах - усмешка!
Related items
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне