BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пралайферы Беларусі распрацоўваюць закон аб абароне сям'і, мацярынства і дзяцінства

Рабочая сустрэча па абмеркаванні плана работы пройдзе ў Магілёве

Каардынацыйная Рада грамадскіх прасямейных сіл Беларусі, у які ўваходзяць арганізацыі, фонды і грамадскія аб'яднанні з розных гарадоў краіны, пачала дзейнасць па распрацоўцы закона аб абароне сям'і, мацярынства і дзяцінства. Пры гэтым мінімальная задача працы пралайфераў - унесці прапановы па змяненні заканадаўства ў плане абароны сям'і.

План падрыхтоўкі магчымага закона разбіты на блокі, сярод якіх:

- Сям'я як суб'ект права: правы і абавязкі;

- Гарантыі матэрыяльнай дзяржпадтрымкі сям'і;

- Абарона мацярынства (рэпрадуктыўнага здароўя, пытанні родадапамогі, скланенне да аборту і г.д.);

- Дзяржаўныя гарантыі (ахова) цэласнасці сям'і (адабранне дзяцей і інш. чальцоў сям'і, персанальная крымінальная адказнасць за неабгрунтаванае адабранне дзяцей);

- Каардынацыя дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый у комплекснай падтрымцы сям'і;

- Дзяржаўныя адукацыйныя праграмы (бацькоўства і выхавання дзяцей), рэфармацыя сістэмы адукацыі (сямейная адукацыя).

Абмеркаванне працы над магчымым законам запланавана на сустрэчы Рады 30 лістапада ў Магілёве. Нагадаем, нядаўна пралайферы Беларусі сабралі звыш 6 тыс. подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту».

Last modified onНядзеля, 04 Лістапад 2018 15:30
Каментары   
+1 #1 Андрей 2018-11-04 17:25
Тэхнічна гэта павінна быць новая рэдакцыя Кодэксу аб шлюбе і сям'і.

Па змесце туды варта ўключыць:

1) Адмену аліментаў з заменай іх на страхаванне бацькоўства.

2) Пазбаўленне ініцыятара разводу долі ў агульнанажытай маёмасьці пры ўмове, што развод не выкліканы здрадай другога сужэнцы, даказаным ў судовым парадку сістэматычным гвалтам, алькагалізмам ці наркаманіяй. Пры гэтым павінны быць уступіўшыя ў моц прысуды.

3) Пры падзеле маёмасьці павінен улічвацца рэчаісны ўнёсак абодвух бакоў, калі іншае не ўсталявана шлюбнай дамовай.

4) Хлусьлівае абвінавачанне ў гвалце, здрадзе і інш. павінна прыроўнівацца да дзеянняў, названых у п. 2.

5) Абавязковая татальная экспертыза бацькоўства ў роддамах - пры выяўленні падману гл. п. 2.

6) Пры перадачы дзяцей сужэнцу, які не мае ўласнага жыльля, дзеці губляюць права на жыльлё сужэнцы, які ім валодае.

Пакуль развод не перастане быць выгадным бізнэсам, сем'і развальвацца не перастануць.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць