Фота дня: на «Зажынках» у Ваўкавыскім раёне асвяцілі камбайны
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Аб добрым жніве разам памаліліся каталіцкі і праваслаўны святары
У Беларусі пачалася ўборачная кампанія. Па традыцыі, напачатку жніва ў многіх вёсках ладзяць «Зажынкі», а ў Ваўкавыскім раёне свята адбылося з удзелам святароў - каталіцкага і праваслаўнага.
- “Блаславі, Божа, жыта зжаці і надвор’е добрае даці!“. Менавіта так прымаўлялі ў даўнія часы нашы продкі перад тым, як прыступіць да ўборкі збожжа. Яны праводзілі абрад зажынак - свята, ў гонар збору новага ўраджая. На ўскрайку ячменнай нівы каля вёскі Мацвееўцы радком выстраіліся экіпажы хлебаробаў са сваімі камбайнамі, гатовыя да чарговай бітвы за ўраджай. І каб уборка прайшла на належным узроўні, без затрымак і страт, у аптымальны тэрмін у гаспадарцы вырашылі аддаць належнае даўняму звычаю, - паведамляе Ваўкавыскі раённы цэнтр кульутры.
13 ліпеня філіял “Ізабелінскі Дом культуры” сумесна з работнікамі філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” правялі абрад “А ў нас сёння зажыначкі!”. Асноўным сімвалам зажынак заўсёды з’яўляецца сноп-прыгажун, зжаты сярпамі і працавітымі рукамі жанчын жнеек. І зажаць першы зажыначны сноп - сімвал багатага ураджаю, хлебаробчага году, былі запрошаны жнейкі.
У гэты адказны час сяльчане спадзяюцца на сябе і на тэхніку. Каб яна працавала спраўна, і хлебаробаў не падводзілі ні яна, ні надвор’е, малітву на пачатак добрай справы прачыталі настаяцель праваслаўнага прыходу Святога Архангела Міхаіла іярэй Сергій і пробашч каталіцкай парафіі Пятра і Паўла ксёндз Геннадзій. Яны акрапілі святой вадой зернеўборачныя камбайны і экіпажы.
Media
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі