У Беларусі збіраюць подпісы аб забароне ЛГБТ-прапаганды: за і супраць
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Comments (4)
Хрысціяне хочуць дамагчыся прыняцця асобнага закона - патрэбныя 50 тыс. подпісаў
Хрысціяне розных канфесій збіраюць у Беларусі подпісы за прыняцце закона, які забараніў бы прапаганду ідэалогіі і каштоўнасцяў ЛГБТ (гомасэксуалізму і іншых сэксуальных адхіленняў), асабліва сярод дзяцей. Арганізатары - група пралайф-актывістаў - лічаць, што хоць пакуль у Беларусі адкрытай прапаганды такіх каштоўнасцяў няма, такая пагроза можа ўзнікнуць. Гэта пралайферы звязваюць з развіццём адносінаў з Еўразвязам і такімі міжнароднымі арганізацыямі як ААН, ЮНІСЕФ.
- Садаміты ўкараняюцца ў дзяржавы вельмі хітрымі шляхамі і незаўважнымі - у асноўным праз адукацыю дзяцей і падлеткаў (= растленне праз інфармацыю). У апошні час буйныя кампаніі-вытворцы актыўна ўжываюць у рэкламе гей-сімволіку (вясёлка, аднарог, фламінга), - кажуць актывісты.
Вядома, што розныя групы вернікаў - праваслаўных, католікаў і пратэстантаў - сабралі ўжо некалькі тысяч подпісаў. У прыватнасці, каля Чырвонага касцёла ў Мінску ў мінулую нядзелю было сабрана прыкладна 1 тыс. подпісаў. Па заканадаўству Беларусі, грамадзяне могуць прапанаваць на разгляд у парламент новы закон. Для гэтага, каб пачаць працэдуру разгляду законапраекта дэпутатамі, неабходна сабраць 50 тыс. подпісаў.
Адзначым, што не ўсе хрысціяне згодныя з ініцыятарамі збору подпісаў. Многія вернікі лічаць, што гэты закон будзе бессэнсоўным. Акрамя таго, хрысціяне не павінны выступаць прыхільнікамі усякага роду забаронаў. Бо «забараніць грэх» нельга, але можна паказваць сваім прыкладам, ўласнымі паводзінамі, слушныя арыенціры. А абараніць дзяцей ад любога знешняга ўплыву можна адпаведным выхаваннем у сям'і.
Сабраць 50 тыс. подпісаў арганізатары плануюць да 1 лістапада 2019 года. Збор вядзецца не праз інтэрнэт, а на падпісных лістах.
Related items
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
Как вы думаете, если запретить программы по профилактике ВИЧ среди несовершеннолет них, ситуация с моралью улучшиться?
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу