BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

10 дзён пасля закрыцця Чырвонага касцёла: пробашч цалкам адмовіўся ад ежы і трымае пост

Больш за тыдзень у памяшканнях помніка архітэктуры стаяла вада

Мінула 10 дзён пасля таго, як Чырвоны касцёл у Мінску 26 верасня быў закрыты па рашэнні мясцовых уладаў. З таго часу пакуль так і не з'явілася інфармацыі аб ходзе праверкі дзіўнага інцыдэнту ў храме і следчых дзеянняў, таксама няма і афіцыйных каментароў. Парафія святога Сымона і святой Алены пачала публікаваць паведамленні аб бягучай сітуацыі.

Паводле апошняй інфармацыі, ад 4 кастрычніка, працы па ліквідацыі наступстваў тушэння (адкачка вады) не адбываецца:

«У сувязі з гэтым ксёндз-пробашч Уладзіслаў заклікае ўсіх да малітвы ў інтэнцыі хуткага аднаўлення нармальнай працы Чырвонага касцёла і далучае да малітвы чысты пост (на вадзе), у якім трывае ўжо другі дзень. Молімся і просім далучаць па магчымасці і свае пасты, каб Найсвяцейшы Сакрамэнт як найхутчэй мог вярнуцца ў храм і не быў бы прыніжаны Божы дом».

Раней парафія паведамляла аб тым, што на працягу мінулага тыдня вяліся следчыя дзеянні, былі знятыя дадзеныя відэаназірання. Вернікі па ўласнай ініцыятыве прыходзяць да сцен касцёла, каб індывідуальна маліцца на Ружанцы ў інтэнцыі найхутчэйшага вяртання храма для патрэбаў парафіі.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць