BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі актывізавалі кампанію па дыскрэдытацыі каталіцкіх святароў. Як гэта працуе

Чаму не варта верыць падобным публікацыям? Бо яны створаны па схеме сатаны, які з'яўляецца бацькам хлусні – змяшаць праўду з паўпраўдай, перавярнуць факт, дадаць адкрытай хлусні, зрабіць намёк. Выкарыстоўваюць і маўчанне Касцёла аб праблемах.

Шэраг правакацыйных публікацый, якія накіраваны на дыскрэдытацыю каталіцкіх святароў у Беларусі, распаўсюдзілі 15-16 чэрвеня праўладныя паблікі. У апошняй такой публікацыі атака была накіраваная не на канкрэтную духоўную асобу (як у выпадку са святаром-паляўнічым і раней – з пробашчам Чырвонага касцёла), а абагульнена на «гродзенскіх ксяндзоў».

Правакацыя была распаўсюджаная ў прывязцы да арыштаванага ў Мінску выкладчыка катэхезы, былога семінарыста Уладзіслава Беладзеда. Гэта адбылося пасля таго, як 16 чэрвеня ён быў асуджаны на чарговыя 15 сутак зняволення «за рэпосты».

Выкарыстоўваючы гэтую сітуацыю, сілавікі паспрабавалі ачарніць іншых святароў. Відавочна, што мэта падобных публікацый – падарваць аўтарытэт каталіцкага духавенства, давер да іх, унесці раз'яднанасць у шэрагі вернікаў.

Відаць, што правакацыйныя публікацыі распаўсюдзілі па цэнтралізаваным ўказанні – амаль адначасова паведамленні з аднолькавым тэкстам з'явіліся на розных платформах у агульных і рэгіянальных пабліках, у выніку ахапіўшы аўдыторыю ў дзесяткі тысяч чалавек.

Чаму не варта верыць падобным публікацыям? Таму што яны маюць відавочныя прыкметы прапаганды і маніпуляцый. Інфармацыя падаецца намёкамі, з падтасоўкай фактаў і здагадкамі. Гэта тыповы прыём сатаны, які з'яўляецца бацькам хлусні – змяшаць праўду з паўпраўдай, перавярнуць факт, дадаць адкрытай хлусні, зрабіць намёк.

Акрамя таго, варта задумацца пра мэту такіх публікацый. Яны накіраваны не на тое, каб праінфармаваць аб тым, што адбылося, а ўнесці смуту, разлад, ачарніць, настроіць супраць пэўнай групы людзей.

У той жа час трэба адзначыць, што ворагі Касцёла выкарыстоўваюць супраць яго бяздзейнасць або маўчанне аб негатыўных момантах, размовы пра якія ходзяць сярод вернікаў. Адкрыта казаць аб праблемах, прызнаваць іх існаванне – такі падыход дазволіць вырашыць гэтыя праблемы і не дасць падставу прапагандзе выкарыстоўваць нязручныя факты ў сваіх мэтах. Бо ў выніку іх апублікуюць, але перавернуць так, што інфармацыя будзе мець дэструктыўны, разбуральны эфект.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Ну і на ўсялякі выпадак адзначым – паводле нашых звестак, гродзенскія святары не «пакуюць чамаданы» і не выязджаюць за мяжу, як пра гэта было заяўлена ў распаўсюджаным паклёпе.

Last modified onСубота, 17 Чэрвень 2023 13:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць