Здзейснены напад на касцёл у Смаргоні: разбіта фігура Панны Марыі, вырваны крыж
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вандалам аказаўся мясцовы жыхар, які паўтараў, што «Каталіцкай царкве тут не месца».
Акты вандалізму здзейснены 21 снежня на тэрыторыі каталіцкага храма Святога Арханёла Міхала ў Смаргоні. Пра інцыдэнт распавялі мясцовыя жыхары ў пабліках у сацсетках.
«Напаў адзін чалавек, пашкодзіў дзве машыны святароў, разбіў фігуру Дзевы Марыі і зламаў крыж ля святога Арханёла. Ішоў у будынак касцёла, але своечасова прыехала міліцыя, і яго забралі. Гэта казаў ксёндз на Імшы раніцай. Чалавек не п'яны быў, і не вар'ят. Сказаў, што не падтрымлівае веру і вернікаў», — гаворыцца ў адным з паведамленняў.
Пазней падрабязнасці паведаміла мясцовая раённая газета са спасылкай на пробашча парафіі ксяндза Артура Ляшнеўскага:
«Каля гадзіны ночы прачнуўся ад гучных крыкаў і грукаў у дзверы і вокны. Невядомы мужчына зладзіў сапраўдны дэбош з нецэнзурнай лаянкай і праклёнамі ў адрас каталіцкіх святароў. Стаў наносіць удары цяжкім прадметам па машынах, дабраўся да святых прадметаў: разбіў фігуру Маці Божай Беззаганнага Зачацця, вырваў металічны крыж з рук Міхала Арханёла. Неаднаразова паўтараў, што Каталіцкая царква павінна адсюль «прыбірацца», і што ёй тут не месца».
Святар выклікаў міліцыю, якая затрымала мужчыну — ім аказаўся мясцовы жыхар. Узбуджана крымінальная справа за хуліганства. Пробашч звяртаецца да вернікаў з просьбай аб малітве за пакаянне вандала, перад зганьбаванымі святынямі будзе здзяйсняцца пакаяннае набажэнства.
Media
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць