Помнік беларускаму герою Кастусю Каліноўскаму адкрылі ў Вільні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Адбылося асвячэнне скульптурнай кампазіцыі, якая адлюстроўвае прысягу паўстанцаў перад фігурай Беззаганнай Панны Марыі.
З нагоды 160-й гадавіны гібелі беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага ў Вільні ўсталявалі помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў. Кампазіцыю размясцілі на тэрыторыі францішканскага каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вуліца Францішканская 1А) пры падтрымцы польскага боку, які фінансаваў таксама рэстаўрацыйныя работы ў касцёле.
Урачыстае асвячэнне помніка «Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні» і святая Імша з гэтай нагоды адбыліся 22 сакавіка. Помнік адлюстроўвае прысягу паўстанцаў перад фігурай Беззаганнай Панны Марыі.
Нагадаем, Кастусь Каліноўскі, які змагаўся за вызваленне беларускага народу ад гнёту царскага рэжыму (захаваўся ягоны «Ліст з-пад шыбеніцы» – першы і другі), насіў медальён з выявай Маці Божай Вастрабрамскай (Маці Міласэрнасці). Гэты срэбраны медальён быў знойдзены ў 2017 годзе ў магіле забітых паўстанцаў на Замкавай гары (Гедыміна) ў Вільні падчас раскопак.
У 2019 годзе парэшткі Каліноўскага і іншых паўстанцаў урачыста перапахавалі – урачыстую Імшу тады цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
У касцёле ў Браславе знікла польская мемарыяльная шыльда
-
Католік з Украіны, які зрабіў важную справу для Гомеля, верагодна, загінуў на вайне
-
Як цяпер выглядае магіла Алеся Пушкіна, паказаў вернік