BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Турыстка з Масквы паскардзілася, што яе выгналі з касцёла ў Беларусі

Яна здымала відэа падчас святой Імшы. У выніку сама прыгразіла ахоўніку, што «даложыць на яго куды трэба».

Жыхарка Масквы, пенсіянерка Наталля распавядае ў сацсетках пра свае ўражанні ад нядаўняй паездкі ў Беларусь, і 5 чэрвеня яна распаўсюдзіла відэа з аднаго з каталіцкіх храмаў. Як сцвярджае турыстка, яе прымусілі выйсці з касцёла — за здымкі падчас святой Імшы. Адзначым, што па агульнапрынятых правілах, турыстам у храмах нельга здзяйсняць здымкі падчас службы, але можна гэта рабіць у перапынках паміж Імшамі.

На відэа, якое расіянка зрабіла ўтоена, бачны храм, у якім ідзе служба, і чутная лаянка пенсіянеркі з мужчынам, які, мяркуючы па ўсім, патрабаваў перастаць здымаць.

«Я не здымала людзей, якія маліліся, а накіравала свой мабільнік на калону будынка. Мне падалося дзіўным, што ў краіне, дзе дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца руская і беларуская, пропаведзь у касцёле вядзецца на польскай мове. Я хацела запісаць незразумелую мне польскую прамову ў якасці доказу гэтага», — патлумачыла свае матывы расійская турыстка.

Паводле жанчыны, яе «ў грубай форме выганяў з касцёла ахоўнік з польскім акцэнтам за тое, што быў уключаны на запіс мабільны тэлефон».

Жанчына лічыць, што «гэта была агрэсія на рускую турыстку»:

«Тое, што я руская, было відаць адразу. Многія ў касцёле маліліся на каленях, і ўжо ўсе — са складзенымі малітоўна рукамі. Адна я ў руках трымала мабільнік, але не стаяла за анучнымі лінамі каля дзвярэй (месца для турыстаў), а "нахабна" далучылася, хоць і не на пярэднія лавы, але да мясцовых. Гэта пачутая мной фраза з абвінавачвання парафіянкі-полькі ў мой адрас ахоўніку».

Турыстка піша, што яна не толькі не пакінула храм, але і «сама стала шантажаваць ахоўніка», што «даложыць на яго куды трэба»:

«Пасля таго як да "дыспуту" далучыўся яшчэ адзін злы беларус-парафіянін польскага разліву, ахоўнік зноў пачаў патрабаваць, каб я пакінула памяшканне».

Завяршылася ўсё тым, што да расіянкі падышла «пажылая парафіянка — таксама полька па паходжанні, унучка нейкага ксяндза»:

«Яна за мяне стала актыўна, але мякка заступацца, чым моцна мяне здзівіла. Потым мы выйшлі з ёй разам з касцёла і балбаталі не менш за гадзіну. Вельмі мне яе шкада, калі шчыра».

Мы не прыводзім спасылку на гэтыя паведамленні, бо ў сваіх апавяданнях пра тур у Беларусь расіянка выкарыстоўвае выразы, якія можна палічыць абразамі і распальваннем варожасці. Адзначым толькі, што ў цэлым турыстцы, якая на сваіх старонках пазіцыянуе сябе як прыхільніцу «СВО», у Беларусі спадабалася. Але акрамя касцёла негатыўна яна адгукнулася таксама пра сілавікоў, якія патрабавалі, каб яна пакінула гатэль праз праверку паведамлення аб мініраванні. Таксама яна засталася незадаволеная стасункамі з жыхарамі Беларусі, большасць якіх, паводле яе, «моцна недалюбліваюць» уладу.

На фота — Наталля падчас паездкі ў Беларусь, яе твар мы заблюрылі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onЧацвер, 06 Чэрвень 2024 15:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць