«Сялянка», «Ля касцёла»: беларускія муралы стварае мастак з Валожына
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У райцэнтры ўжо з'явіліся графіці ў гонар Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Фердынанда Рушчыца. Відэа пра аўтара выпусціла творчае аб'яднанне, якое папулярызуе беларускую культуру.
На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны – ураджэнец райцэнтра, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен Уладзімір Сайко. Графіці прысвечана твору класіка «Сялянка».
Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.
«Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу – у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура – гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы», – кажа мастак у прома-роліку [глядзіце ніжэй]
Цікава, што відэа пра Уладзіміра Сайко выпусціла творчае аб'яднанне S+s з Маладзечна. На канале гэтага аб'яднання выкладваюць арыгінальныя кароткаметражныя фільмы. Адзін з іх – «Дзякуй» – пра бацькоў, сям'ю і вёску, зняты ў 2023 годзе 17-гадовым Сцяпанам Сцепаненка разам са сваім бацькам і гуртом КаЅ. Гэты калектыў аб'ядноўвае «простых людзей, якія гараць творчасцю з беларускім каларытам» і перыядычна ладзіць канцэрты ў вялікіх залах [глядзіце ніжэй]
Media
Related items
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік