З дапамогай Ватыкана вызваленыя пяць зняволеных у Беларусі ўкраінцаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Таксама пры ўдзеле Святога Пасаду яшчэ пяць чалавек вярнуліся дадому з Расіі – у тым ліку грэка-каталіцкія святары. Усіх вызваленых сустракаў Апостальскі Нунцый.
Аб вызваленні пецярых грамадзян Украіны, якія былі арыштаваныя ў Беларусі, а некаторыя ўжо асуджаныя, стала вядома 28 чэрвеня. Гэта Наталля Захаранка (асуджаная на 9 гадоў па абвінавачванні ў шпіянажы), Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і адзначыў намаганні Святога Пасаду па вяртанні дадому ўкраінскіх грамадзян.
Таксама пры ўдзеле Ватыкана вызваленыя і перададзеныя Украіне яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў зняволенні ў Расіі – у тым ліку двое грэка-каталіцкіх святароў: Багдан Гелета і Іван Лявіцкі. Усіх вызваленых у кіеўскім аэрапорце сустракаў, у тым ліку, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас.

У Ватыкане пакуль не каментавалі гэтую інфармацыю. Раней паведамлялася пра тое, што ва Ўкраіне быў вызвалены асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі праваслаўны мітрапаліт Ёнатан Ялецкіх. Спачатку ён апынуўся ў Мінску, а затым – у Маскве. Як заяўлялі ў расійскай прэсе, вызваленне адбылося праз умяшальніцтва Папы Рымскага Францішка па хадайніцтве Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Тады Святы Пасад таксама ніяк не пракаментаваў гэтую інфармацыю. Нагадаем, 14 чэрвеня Пантыфік сустракаўся з прэзідэнтам Украіны.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе