BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Цікавае назіранне: вернікі каталіцкіх парафій жывуць даўжэй, чым у сярэднім па краіне

Многія пражылі звыш 90 гадоў. Але, у асноўным, працягласць жыцця даўжэйшая ў жанчын, а мужчыны паміраюць больш маладымі.

Некаторыя каталіцкія парафіі рэгулярна паведамляюць пра смерць і пахаванне ўсіх сваіх парафіянаў і пазначаюць узрост, у якім вернікі адыходзяць у вечнасць. Дзякуючы гэтаму ўдалося зафіксаваць цікавы факт: працягласць жыцця большасці вернікаў у гэтых парафіях даўжэйшая, чым у сярэднім па краіне.

Паводле апошніх афіцыйных звестак, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі жанчын – 78 гадоў, а мужчын – 68 гадоў. Прычым, у сельскіх населеных пунктах гэты ўзрост яшчэ ніжэйшы, а парафіі, якія паведамляюць пра ўзрост вернікаў, што адышлі ў вечнасць, менавіта сельскія.

Напрыклад, гэта парафія ў Гудагаі. Мы прагледзелі ўсе паведамленні аб смерцях за апошнія паўгады – аказалася, што большасць жанчын пражылі звыш 80 гадоў, акрамя таго, уражвае колькасць доўгажыхароў. Напрыклад, гэта Ганна Ракоўская са Слабодкі (95 гадоў), Яніна Рзун з Лазоўкі (94 гады), Станіслава Мікліс з Гродзяў (94 гады), Ірэна Багдановіч са Ступкоўшчыны (92 гады).

Пры гэтым, мужчын сярод доўгажыхароў няма, але многія памерлыя таксама значна перажылі сярэдні ўзрост, пры якім паміраюць мужчыны ў Беларусі. Напрыклад, на 71-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Тадэвуш Мальдзіс з Гудагая, на 86-м – Эдуард Бейнаровіч з Катлоўкі.

У суседняй парафіі – у Варнянах – пакуль зафіксаваны толькі адзін доўгажыхар, прычым, мужчына – Станіслаў Сянюць з Варнян пражыў 90 гадоў. Але амаль усе і жанчыны, і мужчыны, якія за апошнія паўгода адыйшлі ў вечнасць, пражылі больш, чым у сярэднім па краіне: Меланія Палевіч (85 год), Яніна Сянюць (83 гады), Генадзь Ігнатовіч (81 год), Марыя Гламбоцкая (88 гадоў), Зофія Штура (80 гадоў), Уладыслаў Юркойць (80 гадоў), Лявонія Пазлевіч (81 год).

І Гудагай, і Варняны знаходзяцца ў Астравецкім раёне. Калі вы ведаеце парафіі з іншых рэгіёнаў, дзе рэгулярна паведамляюць пра смерць вернікаў і пазначаюць іх узрост, можна пакінуць спасылкі ў каментарах.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 10 Ліпень 2024 12:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць