Працэс над ксяндзом Генрыхам Акалатовічам адцягваецца з-за масавых судоў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святара пачнуць судзіць у той час, калі споўніцца год, як ён знаходзіцца ў зняволенні.
Пачатак судовага працэсу над пробашчам каталіцкай парафіі ў Валожыне ксяндзом Генрыхам Акалатовічам адцягваецца. Нагадаем, следства па ягонай справе завершылася ўжо больш за месяц таму і чакалася, што суд будзе прызначаны ў кастрычніку. Аднак гэтага не адбылося – у раскладзе Мінскага абласнога суда, дзе павінны судзіць святара, справа ксяндза Генрыха так і не з'явілася.
Вернікі, якія ў курсе сітуацыі, пацвердзілі, што суд над святаром пакуль не прызначаны – ужо другі месяц ён чакае сваёй чаргі разгляду справы ў судзе.
Як мяркуецца, працэс пачнецца толькі ў сярэдзіне ці другой палове лістапада з-за вялікай загружанасці органаў. З раскладу суда бачна, што спраў разглядаецца сапраўды шмат, пераважна па палітычна матываваных артыкулах.
Як раз у сярэдзіне лістапада споўніцца год з таго часу, як ксёндз Генрых знаходзіцца ў зняволенні – у СІЗА КДБ у Мінску.
Суд па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» будзе праходзіць у закрытым рэжыме, таму вернікі не змогуць трапіць на працэс, каб падтрымаць святара ці хаця б убачыць яго.
Лісты ад яго ў апошні час практычна нікому не даходзілі. Па абрывачных звестках вядома, што ксёндз Генрых, у якога выразаны страўнік, не скардзіцца на ўмовы, трымаецца, ні ў чым вінаватым сябе не лічыць, просіць аб малітве і ўсю надзею ўскладае на Бога.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
У Магілёўскай вобласці ліквідавалі палову каталіцкіх парафій