BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нешта дзіўнае адбывалася ўначы ў касцёле Навагрудка. І ўжо не ўпершыню

Ці з'яўляецца каталіцкі храм і крыпта з пахаваннямі прыдатным месцам для «містэрый» — спрэчнае пытанне.

У ноч на 23 лютага ў каталіцкім храме святога Арханёла Міхала і ў крыпце касцёла ў Навагрудку правялі «начную містэрыю». Яе ўдзельнікі ў спецыяльных плашчах, са свечкамі хадзілі па тэрыторыі святыні, слухалі ў паўзмроку арган, спускаліся да трунаў манахаў.

Аказалася, што гэта своеасаблівая экскурсія для турыстаў, якая пазіцыянуецца як «самая таямнічая і незвычайная экскурсія Беларусі» і падаецца менавіта як містэрыя — гэта значыць, рэлігійная містычная практыка.

Выглядае гэта так: «На горад спускаецца ноч, у цішыні раздаецца звон касцельнага звона, усё гучней і гучней чутная музыка, з нізенькай дзверцы, што вядзе кудысьці ў падзямелле, выходзіць манах-дамініканец у сваім чорным уборы. Містэрыя пачалася...» [відэа глядзіце ніжэй]

«Гэта экскурсія для тых, хто не баіцца зазірнуць у глыбіню ўласнай душы, каб выявіць даўно набалелае, што точыць сваёй нявызначанасцю або сумневам. Экскурсія нясе ў сабе філасофскі падтэкст, які прабіраецца ў самыя далёкія куткі свядомасці», — гаворыцца ў анонсе.

Удзельнікам абяцаюць «магчымасць адчуць на сябе, як жылі і служылі ў Наваградку манахі-дамініканцы 400 гадоў таму»:

«Вы нібы апынецеся ў самым сэрцы манаскага ордэна, адчуеце сябе ў Сярэднявеччы, надзенеце плашчы, возьмеце ў рукі свечкі і адправіцеся ў паўзмроку таямнічымі калідорамі касцёла. Разам з манахамі спусціцеся ў крыпту, дзе знайшлі свой апошні супакой дамініканцы».

Падкрэсліваецца, што «фота і відэаздымка падчас містэрыі забароненая, каб захаваць таямнічую атмасферу».

Зразумела, што ў арганізатараў няма мэты праводзіць містычныя практыкі, і экскурсію назвалі «містэрыяй» з выкарыстаннем элементаў шоу для заваблівання кліентаў.

Аднак мерапрыемства наводзіць на супярэчлівыя думкі. З аднаго боку гэта выглядае як папулярызацыя дамініканскага ордэна, у цэлым каталіцтва. А з іншага — можа выглядаць як яго прафанацыя з выкарыстаннем распяцця і іншых рэлігійных прадметаў, манаскага адзення.

Спрэчнае пытанне і ў тым, ці з'яўляецца дзеючы каталіцкі храм і крыпта з рэальнымі пахаваннямі прыдатным месцам для такіх «містэрый».

Упершыню экскурсію пачалі праводзіць у сярэдзіне 2024 года — яе арганізаваў дзяржаўны турыстычны інфармацыйны цэнтр Навагрудка. Затым экскурсію «Навагрудская містэрыя» стаў праводзіць мінскі тураператар.

Media

Last modified onНядзеля, 23 Люты 2025 21:07
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць