Найбольш шырока адзначылі 90-годдзе Барадуліна ў каталіцкай установе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Касцёл у Беларусі працягвае заставацца адным з цэнтраў папулярызацыі беларускай культуры і мовы.
90-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адзначылі ў дзяржаўных установах сціпла (у асноўным – кніжнымі выставамі), а найбольш шырока дату адсвяткавалі ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску – установе Каталіцкай царквы.
Такім чынам Касцёл у Беларусі працягвае заставацца адным з цэнтраў папулярызацыі беларускай культуры і мовы.
Літаратурна-музычная вечарына з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча і грэка-каталіцкага архімандрыта Сяргея Гаека прайшла з аншлагам 26 лютага. Паведамлялася, што на імпрэзу запрасілі людзей, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі. Гэта Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Кожны, хто прачытаў на вечарыне ўлюбёныя радкі з твору класіка, атрымаў у падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна – дарэчы, каталіцкага верніка. Завяршыўся вечар агульнай малітвай «Ойча наш».
Вялікі фотарэпартаж з імпрэзы апублікаваў на сваёй старонцы фатограф Віктар Ведзень.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?