Пасля рэзанансу распачата праца па захаванні руін касцёла ў Драгічынскім раёне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Улады сталі займацца рамонтам і кансервацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пасля шырокай агалоскі намеру ўладаў у Драгічынскім раёне пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руіны касцёла ў вёсцы Язвіны, які даўно патрабаваў правядзення кансервацыі, гэтая праца нарэшце пачалася.
Мы заўважылі тэндар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Драгічынскага раёна па складанні праграмы на бягучы рамонт руін храма. Закупка адбылася 1 жніўня, а праграма павінна быць складзена да 11 верасня 2025 года.
А раней, у канцы ліпеня, гэты ж заказчык аб'яўляў тэндар на выкананне праектных работ па кансервацыі гісторыка-культурнага аб'екта. Праект павінен быць падрыхтаваны да 1 верасня 2025 года.

Дарэчы, яшчэ адзін тэндар, які тычыцца работ па захаванні закінутых касцёлаў – рамонт 100 кв. метраў даху былога калегіума езуітаў у Мсціславе. Гэтыя работы павінны быць завершаны ўжо ў жніўні.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Як у новым касцёле Гродна стваралі галоўную ікону з тысяч каменьчыкаў, паказаў майстар
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў