Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі раніцай 20 лістапада паведаміла аб вызваленні з калоніі зняволеных святароў: ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.
Абодва святары не прызнавалі сябе вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах. Вернікі таксама лічылі прысуды несправядлівымі і маліліся аб больш хуткім вызваленні вязняў.
Экс-пробашч парафіі ў Валожыне ксёндз Акалатовіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» і прабыў у зняволенні больш за два гады.
Былы пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Юхневіч, якога першапачаткова затрымалі паводле палітычна матываваных артыкулаў, пазней быў абвінавачаны паводле артыкулаў пра нібыта палавыя стасункі з непаўналетнімі і асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі. Ён у зняволенні прабыў амаль паўтара года.
Увесь гэты час мы стараліся сачыць за лёсам святароў, інфармаваць пра іх, нагадваць аб несправядлівым зняволенні і неабходнасці малітвы аб больш хуткім вызваленні.
«Мы рады візіту ў Беларусь прадстаўніка Папы Рымскага кардынала Клаўдыё Гуджэроцці ў кастрычніку і дасягнутым дамоўленасцям. Ён даўні сябар Рэспублікі Беларусь, шмат зрабіў для Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, а таксама для развіцця дзяржаўна-касцёльнага і міжканфесійнага дыялогу», – гаворыцца ў паведамленні епіскапату.
Як адзначаецца, «яго візіт надаў пазітыўны імпульс для далейшых кантактаў, важным вынікам якіх стала рашэнне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага памілаваць і вызваліць каталіцкіх святароў, якія адбывалі пакаранне ў месцах зняволення».
Удзел у гэтым працэсе прымалі таксама Апостальскі нунцый Іньяцыё Чэффаліа і старшыня біскупскай Канферэнцыі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень раней, чым у праваслаўных, і 3 выходных на Каляды
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Упершыню за доўгі час адправілі святую Імшу. Беларускія святары ў Ватыкане знаходзяцца «ў цішыні»