BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы

Тут будуць знаходзіцца парэшткі «цудатворцы Стаўбцоўскага».

Каталіцкая парафія ў Стоўбцах аднаўляе гістарычную капліцу, якая знаходзілася пры разбураным савецкай уладай касцёле святога Казіміра. У 1958 годзе быў знішчаны ўвесь комплекс разам з капліцай святога Дамініка, але ў 2023 годзе парафія атрымала ў карыстанне зямельны ўчастак, дзе знаходзіўся гістарычны храм.

На гэтым месцы ладзілі раскопкі і знайшлі склепы касцёла і парэшткі Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага, якога называюць «цудатворцам Стаўбцоўскім».

Як мы распавядалі, у гістарычным месцы ўжо аднавілі браму-званіцу, а цяпер адбудоўваюць капліцу, у склепах якой знаходзілася да Другой сусветнай вайны труна Слугі Божага. Тут жа, верагодна, зноў размесцяць яго астанкі.

Раней паведамлялася, што таксама ў планах – аднавіць склепы касцёла, дзе знаходзяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканцаў.

Парафія паказала магчымы праект копіі капліцы і ўсяго комплексу. Ці стане капліца прыгажэйшай за арыгінал – «залежыць ад фінансавання», адзначыў пробашч парафіі ксёндз Ігар Лашук. 

UPD: Мы выказвалі здагадку, што, верагодна, у фінансаванні праекту па аднаўленні капліцы ўдзельнічае «падсанкцыйны» бізнэсовец Аляксандр Зайцаў. З ім раней супрацоўнічаў стаўбцоўскі пробашч і паведамляў, што той ахвяроўваў грошы на будаўніцтва новага касцёла святога Казіміра.

У наступным допісе на сваёй старонцы ксёндз Ігар Лашук зняпраўдзіў удзел бізнэсоўца ў аднаўленні капліцы і патлумачыў:

«Тое, што я маю сяброўскія зносіны з бізнесменамі, не значыць, што аўтаматычна яны будуць мне нешта фінансаваць ці фінансуюць. На сёння прадпрыемствы Стаўпеччыны мне дапамагаюць адраджаць іх жа спадчыну і парафіяне. І ў мяне гэта афіцыйна задакументавана».

Media

Last modified onНядзеля, 07 Снежань 2025 17:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць