Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэты невялікі ўчастак – зямля яго бацькоў, што знаходзіцца непадалёк ад бацькоўскага дому.
Электронныя таргі па продажы зямельнага ўчастка, які належыць ксяндзу Генрыху Акалатовічу, у вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна, не адбыліся. Яны былі прызначаныя на 24 лютага. Аднак аўкцыён завяршыўся нічым па прычыне адсутнасці ўдзельнікаў – ніхто не захацеў купляць зямлю святара.
Гэты невялікі ўчастак – зямля яго бацькоў, што знаходзіцца непадалёк ад бацькоўскага дому, – цяпер з'яўляецца арыштаванай маёмасцю і выстаўляўся на продаж «у кошт пагашэння запазычанасці па выканаўчай вытворчасці».
Таксама вернікам вядома, што пад арышт трапіў і мікрааўтобус, які належыць не святару, а парафіі.
Як мы паведамлялі, па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» акрамя пазбаўлення волі тэрмінам на 11 гадоў ксяндза Акалатовіча абавязалі выплаціць нібыта прычыненую дзяржаве шкоду сумай 1 млн 700 тысяч рублёў – гэта 500 тысяч еўра.
Яго выпусцілі на свабоду, аднак абавязак выплаты велізарнай сумы не знялі. Раней у кошт пагашэння запазычанасці быў прададзены асабісты аўтамабіль ксяндза – 20-гадовы Volkswagen.
Яшчэ адно арыштаванае аўто – мікрааўтобус той жа маркі і такога ж узросту, які фармальна зарэгістраваны на былога пробашча, аднак з'яўляецца ўласнасцю парафіі. Верагодна, яго таксама паспрабуюць прадаць з аўкцыёну. З-за арышту парафія не можа карыстацца аўтамабілем, таму ён прастойвае ўжо больш за два гады.
Бацькоўскі дом ксяндза на таргі пакуль не выстаўлялі.
Сам святар па-ранейшаму знаходзіцца ў Рыме, куды яго вывезлі разам з айцом Анджэем Юхневічам адразу пасля вызвалення. Яны працягваюць аднаўляцца пасля доўгага зняволення. Іх далейшы лёс пакуль застаецца нявызначаным.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы