BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыканскі арцыбіскуп: праваслаўная практыка адносна разведзеных не адпавядае каталіцкай дактрыне

На яго думку, не можна дапамагчы сям’і і сужэнству праз памяншэнне патрабаванняў, “паніжэнне планкі” або старазапаветнае прыстасавальніцтва да цвёрдасці сэрца.

Сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў адрэагаваў на меркаванне аб магчымасці перанясення ў “сужэнскае права” Каталіцкага Касцёла праваслаўнай практыкі адносна разведзеных, якія ўступілі ў новыя саюзы. Арцыбіскуп Кірыл Васіль перакананы, што гэта не адпавядае каталіцкай дактрыне. Гаворка ідзе пра карэнным чынам розныя інтэрпрэтацыі вучэння Хрыста аб непарыўнасці сужэнства ў Каталіцкім Касцёле і Праваслаўнай Царкве. Словы: “што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”, для праваслаўных маюць характар маральнай запаведзі, якую грэшны чалавек можа парушыць або ігнараваць. Заходняя традыцыя, а разам з ёй усе Каталіцкія Цэрквы Усходу, бачаць у гэтых словах аб’ектыўную ісціну аб сужэнстве.

Арцыбіскуп Васіль, такім чынам, выказаў сваё меркаванне ў рамках перадсінадальных дэбатаў аб пошуку душпастырскіх рашэнняў для разведзеных католікаў, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах. У гэтым кантэксце, некаторыя прапануюць прыняцце “праваслаўнай мадэлі”, што дазваляе развод і магчымасць заключэння наступнага саюзу. Ватыканскі іерарх шырока прааналізаваў паходжанне такога рашэння. Ён паказаў, што праваслаўная практыка стала вынікам уплыву свецкага права, асабліва візантыйскага. У выніку чаго, на працягу стагоддзяў праваслаўе не развівала вучэння аб непарыўнасці сужэнства. Нават некаторыя праваслаўныя багасловы лічаць, што сёння гэтаму надаецца занадта мала ўвагі.

Сакратар ватыканскай дыкастэрыі не рэкамендуе выкарыстанне праваслаўных рашэнняў у гэтым пытанні. На яго думку, не можна дапамагчы сям’і і сужэнству праз памяншэнне патрабаванняў, “паніжэнне планкі” або старазапаветнае прыстасавальніцтва да цвёрдасці сэрца. “Хрыстус прынёс нам новае, рэвалюцыйнае пасланне, якое ішло супраць плыні язычніцкага свету. Яго вучні абвяшчалі Добрую Навіну, без страху гаворачы аб мэтах вельмі высокіх і амаль недасягальных для культуры свайго часу”, - нагадаў арцыбіскуп Васіль і адзначыў, што мы таксама жывём у падобныя, неа-язычніцкія часы.

Шырокі аналіз сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў на тэму праваслаўных душпастырскіх практык у дачыненні да разведзеных быў уключаны ў кнігу пад назвай “Вытрываць у праўдзе Хрыста” (Permanere nella verita di Cristo). Яна ўключае ў сябе тэксты шасці кардыналаў і трох каталіцкіх тэолагаў, якія выступаюць за захаванне цяперашняй практыкі Касцёла ў адносінах да асоб, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах.

Нагадаем, у працы трэцяга Надзвычайнага Сінода па пытаннях сям'і, які адбудзецца ў Ватыкане з 5 па 19 кастрычніка, прымуць удзел 253 эксперта і слухача з пяці кантынентаў. У іх лік ўвойдуць таксама 14 шлюбных пар.

radiovaticana.va

Last modified onСерада, 01 Кастрычнік 2014 12:28
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць