BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Касцёл папярэджвае: "хэлоўін" небяспечны для душэўнага здароўя

Экзарцыст: «Нават калі ты атэіст, гэта не значыць, што гульні з дэманам пройдуць для цябе бясследна. Яго "паслугі" каштуюць вельмі дорага».

Традыцыя «хэлоўіна» ўзнікла ў дахрысціянскія часы ў асяроддзі друідаў, якія выконвалі функцыі святароў і ведзьмакоў у старажытных кельтаў. Яны лічылі, што ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада духі памерлых вяртаюцца ў свае былыя дамы, каб наведаць жывых. У апошнія часы паганская традыцыя адзначэння «хэлоўіна» пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі пачала адраджацца. Гэтаму спрыяе таксама магутная рэкламная кампанія «індустрыі жахаў», штогадовыя прыбыткі якой у Злучаных Штатах складаюць да паловы мільярда даляраў! Хоць для большасці людзей «хэлоўін» - гэта толькі пэўная забава, аднак у рэчаіснасці ўсё значна больш небяспечна, чым здаецца.

Аб цяжкіх наступствах свята дэманаў і злых духаў распавядаў ксёндз-экзарцыст Андрэй Шут. «Хэлоўін - гэта ніякая не забава, і нічога агульнага з хрысціянствам ён мець не можа. Некаторыя экзарцысты маюць прыватнае меркаванне, што нават пераапранацца ў касцюм сатаны або чорта можа быць небяспечна. Самае галоўнае - гэта ідэя, з якой мэтай ты гэта робіш, што табе гэта дае, чаму ты ў гэтым ўдзельнічаеш. Дэманы - ворагі жыцця, ворагі выратавання, і таму сама ідэя Хэлоўіна непрымальная для хрысціяніна», - тлумачыць святар.

Паводле яго слоў, цяжкія наступствы такіх «забаў» - адкрыццё свайго жыцця для дэманаў. Нават калі ты атэіст, гэта не значыць, што гульні з нячысцікамі пройдуць для цябе бясследна. У першую чаргу ад такіх забаў шкоду атрымлівае душа. Чалавек, які не прызнае Бога, - добрая прынада для сатаны. Хэлоўін - свята нячыстай сілы, створанае насуперак веры ў Бога, праз яго дэманы паказваюць сваё валадаранне, і хрысціянін не можа ў ім удзельнічаць. Ён звярнуў увагу, што сатана не пытае, яму не цікава, свядома ці несвядома ты ўдзельнічаеш у такіх «святах».

«Ты зайшоў на яго тэрыторыю - ён задаволены будзе. А Бог тварыў чалавека свабодным, і таму Бог лічыцца з выбарам чалавека, бес - не. Ён можа часова дапамагчы чалавеку, але потым абавязкова забярэ тое, што даў: кар'еру, грошы, іншыя паслугі - назад, верне сабе і плюс давядзе таго няшчаснага чалавека да трагічнай смерці, да самагубства, іншага сумнага фіналу. Яго "паслугі" каштуюць вельмі дорага», - адзначае суразмоўца.

У сваім служэнні святар неаднаразова сутыкаўся з апантанымі, якія і пацярпелі як раз ад уздзеяння злых духаў, прычым як прамога іх дзеяння, так і ўскоснага.

З відэазваротам на гэту тэму выступаў кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч:

- Некаторыя думаюць, што гэта проста нейкая забава. Аднак гэта не забава, яна можа прывесці да цяжкіх наступстваў. Гэта антыхрысціянскае свята. Цёмныя сілы заўсёды былі супраць хрысціянства, і сёння яны выкарыстоўваюць Хэлоўін для барацьбы з хрысціянствам.

Кожны хрысціянін павінен памятаць, што ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адзначэнню «хэлоўіна», несумяшчальны з яго вераю. Таму на Захадзе сярод хрысціянскай моладзі як пратэст супраць насаджэння антыхрысціянскіх каштоўнасцяў праводзіцца акцыя пад назваю Holly Win - «Святая перамога». У гэтую ноч тысячы маладых хрысціянаў у розных гарадах Еўропы збіраюцца на малітоўнае чуванне, прысвечанае перамозе Хрыста над смерцю, сатаной і пеклам.

Любыя спекуляцыі на тэму таго, што «хэлоўін» нібы паходзіць з каталіцкай традыцыі, няпраўда. Пераможцамі сатаны з’яўляюцца таксама і ўсе святыя, урачыстасць якіх святкуецца 1 лістапада (+ ЯК СТАЦЬ СВЯТЫМ?). У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым - як вядомым, так і невядомым, - якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

На жаль, апошнім часам у Беларусі і на постсавецкай прасторы пачалі з’яўляцца праявы чужых звычаяў, не характэрныя для нашай культуры, якая мае хрысціянскія карані. З кожным годам у нашай краіне ўсё больш маштабна адзначаецца так званы «хэлоўін» — свята, запазычанае з Амерыкі. У ноч на 1 лістапада амерыканскія дзеці і падлеткі, апранутыя ў касцюмы і маскі розных пачвараў, д’яблаў і ведзьмаў ходзяць па дамах, збіраючы слодычы і прысмакі. Шырокавядомым сімвалам гэтага «свята» з’яўляецца гарбуз з выбранаю сярэдзінай, выразанымі пашчай і вачніцамі і са свечкай унутры.

Пад уплывам хрысціянства гэтая традыцыя амаль знікла. Каб цалкам адысці ад паганскага святкаванні смерці, у ІХ ст. урачыстасць Усіх Святых была перанесена з Велікоднага перыяду на 1 лістапада. Сама назва «хэлоўін» (ангельск. halloween) паходзіць ад словазлучэння All Hallow Evening — вечар Усіх Святых.

Старажытнае кельцкае свята было прынятае сатаністамі, якія ў гэтую ноч праводзяць свае жахлівыя абрады, звязаныя з прынясеннем у ахвяру жывёлаў і людзей. Амерыканская паліцыя канстатуе, што напярэдадні «хэлоўіна» знікае значна больш хатніх жывёлаў і маленькіх дзяцей, чым у іншы час. Складанне ў ахвяру сатане маленькіх дзяцей у ноч «хэлоўіна» — гэта не байка, што і пацвярджаецца сведчаннямі былых адэптаў сатанінскіх сектаў. Асаблівую ўвагу гэтаму святу надаюць таксама і тыя, хто цікавіцца акультызмам, магіяй, спірытызмам.

Тыя, хто займаецца папулярызацыяй «хэлоўіна» і звязанай з ім атрыбутыкі, жадаюць надаць гэтаму «святу» прывабны і забаўляльны выгляд і пераканаць людзей у тым, што гэта не больш чым бяскрыўдныя забавы. Такім чынам людзі перастаюць усведамляць, што існаванне сатаны — гэта зусім не жарт, а рэальнасць. У выніку такі падыход вядзе да несур’ёзнага стаўлення да веры і рэлігіі наогул.

Media

Last modified onНядзеля, 29 Кастрычнік 2017 22:25
Каментары   
+3 #3 Павел 2015-10-29 12:22
Экзарцыст падрабязна тлумачыць пра хэлоўін і інш. : naviny.by/.../...

по-русски текст здесь:
Белорусский ксендз-экзорцис т о Хэллоуине: «Даже если ты атеист, это не значит, что игры с бесами пройдут бесследно» people.onliner.by/.../hel-2
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 admin 2014-10-30 12:32
Хто ж гучней за Мітрапаліта ;-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 Jana 2014-10-30 12:27
Хацелася б пачуць гучнейшае выказванне прадстаўніка Касцёла, бо справа важная
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць