Вандроўку ў Неба зладзілі ў касцёле Светлагорска [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Парафіяне паставілі спектакль для Дня ўсіх святых.
Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых - да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнар і падрыхтавала пастаноўку «Вандроўка ў Неба» сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ў сцэнках удзельнічала шмат дзяцей.
- Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было шмат кветак, дрэваў, птушкі лёталі па небу. Нават можна было ўбачыць сонца, месяц, зоркі і сімвал Творцы сусвету. Пад словы песні «Божа мой, гэта Ты...» пачалася вандроўка. Тут і з'явіліся анёлы, прыгожыя духі, вялікія і маленькія, якія танчылі паланэз. Дзве дзяўчынкі-сяброўкі разам са святым Пятром дапамаглі гледачам зазірнуць у Нябеснае Валадарства і пазнаёміцца з яе жыхарамі, некаторымі святымі: св. Казімірам, св. Андрэем Баболем, св. Маці Тэрэзай, св. дзецьмі з Фацімы, св. Джанай Бэрэттай Мола. А таксама павучыцца ад святых, як нам, людзям Зямлі, жыць, каб разам з імі радавацца вечнаму жыццю ў Валадарстве Найлепшага Айца. З нагоды нядаўняга ўспаміну святых Апосталаў у госці завітаў святы Юда Тадэвуш. Разам з анёламі і святымі парафіяне павіншавалі свайго пробашча - кс. Тадэвуша Саморэка - з імянінамі. На канец святой Імшы кожны атрымаў салодкі гасцінец, каб пакаштаваць «як прыемна і добра быць з Богам!» - распавяла с. Таццяна.
Related items
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі