Папа Францішак моліцца за ахвяраў эпідэміі Эболы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам прыкласці ўсе неабходныя намаганні для барацьбы з вірусам.
Папа Францішак выказаў сваю заклапочанасць з прычыны распаўсюджвання эпідэміі Эболы, якая асаблівым чынам закранае афрыканскі кантынент і яго самыя бедныя слаі насельніцтва. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 29 кастрычніка 2014 г. Святы Айцец звярнуўся са спецыяльным зваротам на гэту тэму.
“Я блізкі, з любоўю і малітвай, да пацярпеўшых асобаў, а таксама да дактароў, медыцынскага персаналу, валанцёраў, рэлігійных інстытутаў і асацыяйцый, якія гераічна ахвяруюцца дзеля дапамогі гэтым нашым захварэўшым братам і сёстрам”, - сказаў Папа.
Пантыфік чарговы раз звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам прыкласці ўсе неабходныя намаганні для барацьбы з вірусам, канкрэтна памяншаючы няшчасці і пакуты людзей, падвергнутых цяжкаму выпрабаванню. Папа заклікаў вернікаў маліцца за пакутуючых ад Эболы і памерлых ад гэтай хваробы.
Related items
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік