Католікі Філіпін шукаюць новых святых праз фэйсбук
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Суполка ў фэйсбуку «Пошук: святы філіпіец» ужо налічвае больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
Католікі Філіпін пачалі кампанію ў інтэрнэце, дзякуючы якой яны жадаюць павялічыць колькасць мясцовых святых.
«У сувязі з "сацыяльнай дэзінтэграцыяй" і "недахопам маральнасці" патрабуюцца каталіцкія прыклады», — заявіў на сайце Канферэнцыі біскупаў Інданэзіі Джові Атанацыа, заснавальнік суполкі Facebook — «Пошук: святы філіпіец». Пра гэта паведамляе польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва.
Джові Атанацыа звярнуўся да сваіх суайчыннікаў, каб яны змяшчалі на фэйсбуку біяграфіі і іншыя матэрыялы пра філіпінцаў або замежнікаў, звязаных з Філіпінамі, чыё жыццё і дзейнасць можна ахарактарызаваць як святое.
Яшчэ ў 90-я гады Атанацыа пачаў збіраць інфармацыю аб патэнцыйных святых Філіпін. Суполка ў фэйсбуку «Пошук: святы філіпіец» ужо налічвае больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
Філіпіны з'яўляюцца найбуйнейшай каталіцкай краінай у Азіі. 21 кастрычніка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI кананізаваў мучаніка Пэдра Калунгсод, які быў забіты ў 1672 годзе падчас падарожжа на Марыянскія астравы. Яго кананізацыяй Касцёл на Філіпінах распачаў «духоўны шлях» да 500-годдзя каталіцызму ў гэтай краіне. Першыя місіянеры прыбылі на Філіпіны ў 1521 годзе разам з іспанскім мараплаўцам Фернандам Магеланам.
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці