У Беларусі распачалася акцыя «Святы Мікалай ідзе да дзяцей»
- Written by katolik-gomel.by
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
У перыяд Божага Нараджэння сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў.
Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей», якую праводзяць валанцёры Руху св. Мікалая. Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа змяшчаць у сабе салодкае (цукеркі, шакаладкі), канцылярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі), цацкі і г.д. Колькасны склад і памер падарунка — любы. 
Пазней, у перыяд Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваны дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. 
Прыносіць падарункі можна па адрасах: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр праведнага Язэпа), тэл. +375 29 299 72 41, +375 29 962 20 19 (айцец Аляксандр); г. Віцебск, вул. 2-я Войкава, 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова), тэл. +375 29 265 60 60 (Алена). 
Для тых, хто жадаў бы удзельнічаць у акцыі ў Маладзечне, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Івацэвічах і Оршы, просьба патэлефанаваць па тэл.: +375 29 299 72 41(МТС), +375 29 962 20 19 (Velcom) або напісаць на e-mail: sw.mikalaj@gmail.com. 
Таксама запрашаюцца валанцёры для ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні каляднай праграмы для дзяцей-сірот і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў снежні і студзені. Сайт падтрымкі: www.valancer.by.
Для тых, хто хацеў бы арганізаваць акцыю на сваёй парафіі самастойна, арганізатары могуць падзяліцца досведам або выслаць электронны варыянт акцыйнага плаката і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі.
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі