Патрыярх РПЦ Кірыл сказаў, што яму перашкаджае сустрэнецца з Папам Францішкам
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Перашкодай, на думку прадстаяцеля, з'яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл шануе пазіцыю папы Францішка па многіх праблемах, але для іх сустрэчы існуе перашкода, паведаміў 2 снежня 2014 г. прэс-сакратар кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Аляксандр Волкаў. Ёй, на думку прадстаяцеля, з’яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, хоць, як адзначыў прэс-сакратар, погляд Пантыфіка на сітуацыю ў сучаснай Украіне шмат у чым супадае з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай Царквы. “Сама па сабе тэма сустрэчы стаіць на парадку дня адносін дзвюх Цэркваў. Свяцейшы Патрыярх Кірыл высока шануе ўзважаную і сапраўды хрысціянскую пазіцыю папы Францішка па розных праблемах сучаснага грамадства. І ў гэтым сэнсе нашы Царквы з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі ў справе сведчання свету пра хрысціянскія каштоўнасці”, - пракаментаваў дыякан, якога цытуе “РИА-новости”, словы Пантыфіка.
Трэба нагадаць, што Францішак некалькі дзён таму, падчас вяртання з Турцыі, заявіў аб жаданні сустрэцца з патрыярхам Кірылам.
Па словах дыякана, ствараць спрыяльныя ўмовы для падтрымання паўнавартаснага дыялогу паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, у тым ліку і ў кантэксце сустрэчы Папы і Патрыярха, будзе зніжэнне ўцягнутасці Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы ў палітычны канфлікт ва Украіне.
У сваю чаргу, кіраўнік Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, архіепіскап Святаслаў Шаўчук, неаднаразова заяўляў, што грэка-католікі не дазволяць уцягнуць сябе ў палітычную барацьбу ва Украіне, але будуць падтрымліваць свой народ у яго справядлівых памкненнях, паведамляе radiovaticana.va
Related items
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян