Папа: жанчыны - асноўныя пераказчыкі веры
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святы Айцец заўважыў, што супрацьлегласцю дару веры з’яўляюцца страх і сорам.
Жанчыны – гэта асноўныя пераказчыкі веры, лічыць папа Францішак. Ён узначаліў 26 студзеня 2014 г. раніцай св. Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што “некрывадушная вера” яму была перададзена ад Святога Духа “за пасрэдніцвам маці і бабулі”. Пантыфік адзначыў, што ў жыцці менавіта маці і бабулі часта перадаюць веру. У той жа час, ён заўважыў, што адна рэч – пераказваць веру, другая – навучыць веры. Вера – гэта дар. Ёй не можна навучыцца. Вывучаюцца пытанні веры, каб зразумець яе лепш, але праз навучанне не прыходзіцца да веры. Вера – дар Святога Духа, не абмежаваны любога роду падрыхтоўкай. Гэты дар перадаецца часта ад маці і бабуль, або іншых жанчын у сям’і.
Паводле Францішка, так адбываецца, паколькі Езуса нам дала жанчына, Яго Маці, Марыя. Пантыфік нагадаў, што св. Павел заклікае ахоўваць дар веры, пазбягаючы мірской балбатні і язычніцкага пляткарства. У гэтым кантэксце, ён адзначыў, што кожны з нас атрымаў дар веры і павінен клапаціцца аб яго захаванні кожны дзень.
Святы Айцец заўважыў, што супрацьлегласцю дару веры з’яўляюцца страх і сорам. “Таму што Бог не даў нам Духа боязі”, - навучае апостал. Дух страху супярэчыць дару веры, не дазваляе расці ў веры. У сваю чаргу, саромецца веры, гэта грэх: “Так, я веру, але не прызнаюся ў гэтым, каб не было бачна зашмат, я жыву крыху верай і крыху без яе, бо мне сорамна жыць ёй вызначана”. “Вера – гэта дух сілы, любові і разумення. Вось гэта – вера”, - сказаў Святы Айцец.
Францішак патлумачыў, што разважнасць, аб якой кажа св. Павел, азначае, што мы ведаем пра сваю абмежаванасць: мы не можам рабіць усё, чаго жадаем у пошуку шляхоў развіцця веры. “Будзем прасіць Пана аб ласцы некрывадушнай веры, якая не ідзе на кампрамісы ў залежнасці ад таго, што з’яўляецца ў жыцці. Веры, якую штодзённа імкнуся ажывіць ці, па меншай меры, прасіць Святога Духа, каб ажывіў яе, і такім чынам прынесці багаты плён”, - заклікаў Папа.
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча