У Пінску пабудуюць другі ў горадзе касцёл
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Рымска-каталіцкая парафія ў гонар Святога Бенедыкта зарэгістравана ў райцэнтры.
У мікрараёне Лугі ў Пінску асвячоны крыж на месцы будаўніцтва касцёла Святога Бенедыкта. Гэта будзе другі ў райцэнтры касцёл, пакуль адзіны дзеючы каталіцкая храм - кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дарэчы, у Пінску захаваўся будынак старадаўняга касцёла Карла Барамея, але з савецкага часу тут знаходзіцца канцэртная зала, а ў былым касцёле Бернардынаў, які пасля паўстання Кастуся Каліноўскага царскія ўлады перадалі праваслаўным, зараз знаходзіцца Свята-Варварынская царква.
Чацвёрты касцёл - Святога Станіслава, велічны будынак, ўзарвалі ў 1953 годзе дзеля рэканструкцыі плошчы Леніна.
Tagged under
Related items
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя