BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Удзельнікам Сусветных дзён моладзі спросцяць працэдуру атрымання віз

Сустрэча пройдзе ў 2016 годзе ў польскім Кракаве, чакаецца каля 2 млн. удзельнікаў.

Выданне віз для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве можа быць значна спрошчана. 24 лютага 2015 г. кардынал Станіслаў Дзівіш, гаспадар форума, які будзе праходзіць у 2016 г., сустрэўся з Міністрам замежных спраў Польшчы Гжэгажам Схетынай. Як паінфармавала прэс-служба дыпламатычнага ведамства, “суразмоўцы абмеркавалі магчымасць удзелу Міністэрства замежных спраў у мерапрыемстве, уключаючы папулярызацыю Сусветных дзён моладзі 2016 у свеце, у тым ліку праз польскія дыпламатычныя місіі. Міністр Гжэгаж Схетына таксама паабяцаў падтрымку з боку Міністэрства замежных спраў у спрашчэнні візавага рэжыму для ўдзельнікаў”.

Яшчэ адным важным падрыхтоўчым крокам стала падпісанне трохбаковага пагаднення аб супрацоўніцтве ў рамках кракаўскага мерапрыемства паміж Малапольскім ваяводствам, горадам Кракавам і кардыналам Станіславам Дзівішам. Цырымонія прайшла 25 лютага 2015 г. у кракаўскай курыі. “Мы выказваем нашу гатоўнасць дапамагчы ў арганізацыі гэтай важнай для Касцёла, горада і рэгіёну падзеі”, - напісана ў прэамбуле дакумента. Бакі заявілі аб сваёй “агульнай волі арганізаваць гэта вялікае свята маладых людзей з усяго свету”, і “гатоўнасці дапамагчы”.

Цікава, што вынікам пагаднення стане стварэнне асобнай кампаніі “ŚDM 2016 Spółka z o.o.” са штаб-кватэрай у Кракаве, якая будзе адказваць, перш за ўсё, за пытанні эканамічнага характару. Таксама было абвешчана, што ўлады ваяводства, горада і курыі пачнуць размовы, “які павінны прывесці да заключэння адпаведных пагадненняў і кантрактаў, у тым ліку адносна супрацоўніцтва ў галіне лагістыкі, рэкламы і фінансавання”. 

Старт Сусветным дням моладзі быў дадзены ў 1985 г. св. Янам Паўлам II. Апошняя такога роду сустрэча прайшла пры ўдзеле папы Францішка ў 2013 г. у Рыа-дэ-Жанейра. У ёй прынялі ўдзел каля 3,5 млн. чалавек. У Кракаве, у ліпені 2016 г., чакаецца каля 2 млн. удзельнікаў.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць