BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасланне Мітрапаліта на Вялікдзень: Беларусь патрабуе Хрыста

«Нам патрэбны ўваскрослы Езус, каб бараніў нас перад цемрай бязвер’я і холадам абыякавасці».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звярнуўся да вернікаў з пастырскім пасланнем на Вялікдзень, поўны тэкст чытайце на Catholic.by.

- Бог стварыў свет і чалавека на працягу тыдня, а ў першы дзень тыдня, у нядзелю, Езус аднавіў свет і чалавека. Яго, смяротнага, учыніў несмяротным. Cвету, які страціў надзею, вярнуў яе, нават насуперак надзеі, бо сапраўды, хто і калі бачыў жывым памерлага! Таму Пасха з’яўляецца вяршыняй Божай дзейнасці ў гісторыі чалавецтва і свету, - піша Мітрапаліт. - Мы адзначаем перамогу Хрыста над грахом, смерцю і злым духам. Гэтая перамога з’яўляецца дарам вечнага жыцця для веруючых у Езуса.

Арцыбіскуп адзначае, што ўваскрасенне Хрыста, будучы праўдай нашай веры, з’яўляецца гарантыяй нашага ўваскрашэння: Езус кажа: “Я - уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі”. Мы верым, што Хрыстус уваскрасіць нас у апошні дзень.

- Неўзабаве пройдуць святы і ізноў распачнецца звычайнае жыццё. Ці ўвойдзем мы ў яго з праўдай Уваскрасення? - задае пытанне Мітрапаліт. - Бо калі святы прыходзяць і адыходзяць, нічога не пакідаючы ў нашых сэрцах, то гэта знак таго, што наша вера з’яўляецца павярхоўнай і не закранае глыбіні сэрца, не вядзе да сапраўднай еднасці з Хрыстом і да нашага ўдасканалення. Колькі разоў мы тонем у грахоўным балоце і не хапаемся за руку, якую працягвае нам Езус?! У гэтым крыецца трагедыя чалавека, у якой ён сам, а не хтосьці іншы, вінаваты.

Арцыбіскуп падкрэслівае: зважаючы на вельмі небяспечныя выклікі нашага часу, кожны з нас асабіста і наша Айчына - Беларусь - патрабуем Хрыста, каб дапамог супрацьстаяць ім:

- Нам патрэбны ўваскрослы Езус, каб бараніў нас перад цемрай бязвер’я і холадам абыякавасці, які ўсё больш і больш апаноўвае свет. Найбольш небяспечным ворагам хрысціянства з’яўляецца не ваяўнічы атэізм, бо там мы ведаем, хто нам супрацьстаіць, але абыякавыя сэрцы сучасных хрысціян без моцнай веры і хрысціянскага сведчання. Нам Ён патрэбны, каб пастаянна перамяняў нашыя сэрцы і чыніў адважнымі сведкамі ў духоўнай цемры секулярызму. Нам патрэбны Хрыстус у нашых сем’ях, калі дэвальвуецца Богам устаноўлены інстытут сям’і, як адзіны і непарушны саюз мужчыны і жанчыны з мэтай супольнага жыцця, узаемнай дапамогі, працягу патомства і яго выхавання, а разводы і распуста лічацца праявай свабоды. Нам патрэбны Езус, каб вучыў сучасных сужэнцаў перамагаць эгаізм і з радасцю прымаць цяжкасці адказнасці адно за аднаго. Сучасны чалавек павінен разумець, што жыццё без шлюбу і на пробу, імкненне да заспакаення эгаістычных імкненняў і задавальненняў вядзе да расчаравання і жыццёвай драмы.

Мітрапаліт дадае: нам патрэбны Езус у нашым грамадскім жыцці, дзе расце алкагалізм, наркаманія, карупцыя, усё больш праяўляецца эканамічны крызіс, паўстаюць розныя канфлікты, у тым ліку сацыяльная і палітычная напружанасць, працоўная міграцыя, якая негатыўна ўплывае на крызіс сям’і і страту веры.

Last modified onАўторак, 31 Сакавік 2015 10:54
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць