Гомельцы адправіліся ў паломніцтва да Турынскай плашчаніцы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Чакаецца, што да рэліквіі прыбудуць больш за паўмільёна вернікаў з усяго свету.
Больш за паўмільёны вернікаў з усяго свету ўжо замовілі візіт да Турынскай плашчаніцы. Праз пяць гадоў пасля апошняй дэманстрацыі 19 красавіка 2015 г. яна была адкрыта для наведання і ўжо ў першыя дні у турынскую катэдру прыбылі натоўпы пілігрымаў.
Перад палатном, у якое, у адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй, у магіле было загорнута цела Езуса Хрыста, можна будзе маліцца да 24 чэрвеня. Трыма днямі раней катэдру наведае папа Францішак. Заахвочваючы вернікаў да малітвы перад цудоўнай рэліквіяй, Святы Айцец пажадаў, каб гэты жэст пашаны дапамог кожнаму адкрыць у Хрысце міласэрнае аблічча Бога і распазнаць Яго ў тварах братоў, асабліва найбольш пакутуючых.
Выстаўленне Турынскай плашчаніцы стане трэцім у гэтым стагоддзі – пасля 2000 і 2010 гадоў. Раней рэліквія дэманстравалася ў 1978, 1998, 1933 і 1900 гадах. Акрамя таго, у 1993 і 2013 гадах адбывалася яе “тэлевізійнае” выстаўленне. У 1998 годзе капліцу Плашчаніцы наведаў Ян Павел ІІ, а ў 2010 годзе каля святыні маліўся Бэнэдыкт XVI. З 1984 года Турынская плашчаніца знаходзіцца ва ўласнасці Святога Пасаду, паведамляе radiovaticana.va.
Гомельскія католікі ўжо адправіліся ў паездку ў Турын. 10-дзённая пілігрымка на аўтобусе пачалася 30 красавіка. Паездку з Гомеля арганізавала і праваслаўная епархія. Гэта паломніцтва адбудзецца ў канцы траўня, да Італіі і назад праваслаўныя гомельцы паляцяць на самалёце. Таксама яны пабываюць у Мілане, Фларэнцыі, Рыме і Венецыі.
Related items
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»