Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў аднайменнай парафіі ў Рэчыцы [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Святая Троіца выяўляецца там, дзе ёсць любоў - калі чалавек не жыве для сябе».
Парафіяльнае свята адзначылі ў рыма-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы. Як прызнаўся ў пачатку ўрачыстасці пробашч, яшчэ ніколі за апошні год у храме не было столькі вернікаў. Рэчыца - буйны раённы цэнтр, але нават нядзельныя імшы тут наведвае два-тры дзесяткі чалавек. Каля году ў парафіі служыць новы пробашч - айцец Аляксандр Драбышэўскі, які родам з Гомеля. Нядаўна тут пачалі ладзіць заняткі «Школы веры» (+ гісторыя касцёла ў Рэчыцы).
На свята прыехалі святары з парафій Гомельскага і Мазырскага дэканатаў, а таксама са Століна. З Гомеля і Светлагорска на ўрачыстасць прыбылі сёстры розных ордэнаў і свецкія вернікі. Святочную Імшу цэлебраваў мазырскі пробашч айцец Тадэвуш Волас, а з казаннем звярнуўся пробашч са Светлагорску айцец Тадэвуш Саморэк:
- Якія адносіны мы маем з Богам? Пагаджаемся з Ім ці не? Ведаем Яго ці не? Ці ведаем, Хто ёсць Святая Троіца? Айцец, Сын і Дух Святы, але пакорлівы чалавек не можа думаць, што ён усё ведае пра Бога, а пастаянна адкрывае нешта новае пра Яго, - адзначыў святар. - Дзе можна сустрэць сёння Святую Тройцу, убачыць Яе дзеянне? Святая Троіца - гэта не толькі таямніца веры, але перш за ўсё таямніца любові. І калі мы пытаемся, дзе праяўляецца Святая Троіца, то адказ - там, дзе ёсць любоў. А любоў выяўляецца тады, калі чалавек не жыве для сябе. Калі мы любім па сапраўднаму, то з аднаго боку набываем радасць і шчасце, а з другога боку нешта губляем - магчыма, грошы, маладосць, прыгажосць або здароўе. Але атрымліваем нашмат больш - напрыклад, калі жанчына нараджае дзіця. І Святая Тройца адкрывае нам гэтую таямніцу любові.
Пасля імшы адбылася невялікая працэсія вакол храма з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, таксама вернікі зладзілі салодкі стол.
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл