Малітоўная сустрэча моладзі прайшла ў Івянцы - ВІДЭА-трансляцыя
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У праграме - не толькі малітва, але і канцэрты, цікавыя сустрэчы.
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы, якая праходзіць 24-26 ліпеня пад тэмаю «Маё асабістае навяртанне», парадуе ўдзельнікаў цікавай і насычанай праграмай.
Дзве канферэнцыі правядуць госці з Польшчы — музычны гурт «Божая банда былых бандытаў», пройдзе 7 тэматычных круглых сталоў, праўда, у адзін час, таму для тых не валодае ўласцівасцю святога а. Пія — білакацыі, трэба будзе выбраць найбольш цікавы для сябе і толькі адзін.
Яшчэ вельмі важным момантам сустрэчы з’яўляецца магчымасць асабістага спаткання з Богам падчас споведзі, ва Эўхарыстыі, на адарацыі.
На сустрэчу моладзі, якую арганізуе Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты з усёй Беларусі.
Відэа-трансляцыі асноўных частак праграмы ў прамым эфіры праводзіць Сatholic.by, таксама ўсе трансляцыі можна глядзець ўнізе гэтай старонкі пасля праграмы сустрэчы.
Праграма:
24 ліпеня:
- 15.00 — пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў
- 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 18.00 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB
- 19.30 — вячэра
- 20.30 — сустрэча моладзі, выступленне гурта «Рыбы»
- 21.45 — канцэрт «Музычнай майстэрні»
- 23.00 — вячэрняя малітва — Апэль
- 23.15 — адпачынак
25 ліпеня:
- 8.30 — сняданак
- 9.30 — ранішняя малітва — Ютрань
- 10.00-10.45 — канферэнцыя на тэму навяртання і пакаяння (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС)
- 10.45-11.00 — пытанні да дакладчыка
- 11.00-11.30 — перапынак
- 11.30-12.45 — канферэнцыя, якую праводзяць госці з Польшчы — гурт «Божая банда былых бандытаў»
- 12.45-13.15 — пытанні
- 13.30-14.00 — дыялог з біскупамі
- 14.00-15.00 — абед, адпачынак
- 15.00-16.00 — круглыя сталы:
- «Цудоўна быць скаўтам» — а. Лех Баханэк
- «Глядзець на сусвет праз Божы аб'ектыў» — Віктар Малышчыц
- «Здаровае сексуальнае выхаванне ў сям'і» — Уладзіслаў Валаховіч
- «Як пісаць рэпартажы пра падзеі ў Касцёле» (майстар-клас) — кс. Аляксандр Улас
- «Я не ўмею прабачыць! Што мне зрабіць?» — а. Аляксандр Жарнасек MIC
- «Як Бог кліча сёння» — сустрэча з кансэкраванымі асобамі — а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC
- «Амулеты і талісманы, якія мяне не збавяць» — кс. Раман Суша
- 16.00-17.00 — справаздача па працы круглых сталоў
- 17.00-18.00 — канферэнцыя, якую праводзяць госці з Польшчы — гурт «Божая банда былых бандытаў»
- 18.00-19.00 — пакутнае набажэнства і споведзь
- 19.00-19.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 19.30 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
- 20.30-21.00 — вячэра.
- 21.00-23.00 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Parakletos”
- 23.30-1.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 2.00 — адпачынак
26 ліпеня:
- 8.30 — сняданак
- 9.00 — Гадзінкі да Божай Маці
- 9.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 10.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- 12.00 — абед
Media
Related items
- Ксёндз паказвае, як «калядуе» па вёсках Гродзеншчыны
- Упершыню малітва аб адзінстве хрысціян прайшла не ў Мінску – гэта не выпадковасць
- «Ніхто не падзякаваў Богу». Што папярэднічала пажарам у Лос-Анджэлесе, распавялі хрысціяне
- «Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд святар, асуджаны на 11 гадоў
- Навагодні фільм-канцэрт ад «Радыё Марыя»: 13 нумароў, выкананых ад душы