BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Росіцу накіравалася першая пілігрымка

Урачыстасці на месцы гібелі святароў пройдуць 7-8 жніўня.

Пешая пілігрымка Барысаў - Росіца пачалася 31 ліпеня і правядзе тыдзень у шляху. 4 жніўня ў Росіцу выйдуць пілігрымы з Полацка, а 5 жніўня - з Друі.

Айцы марыяне, як і штогод, запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы. 7-8 жніўня ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча.

Росіца, вёска ў Верхнядзвінскім раёне, - месца трагічных падзей Другой сусветнай вайны. 16 лютага 1943 года там пачалася карная акцыя супраць насельніцтва вёсак, размешчаных уздоўж лесу каля Дзвіны. Фашысты сагналі людзей у росіцкі касцёл. Айцы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адразу накіраваліся да вязняў, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя; спавядалі, удзялялі святую Камунію, намашчалі святымі алеямі, хрысцілі, прамаўлялі да людзей, дадаючы ім адвагі, і прынялі мучаніцкую смерць у агні палаючага касцёла разам з даручаным ім людам Божым, не жадаючы пакінуць яго аж да смерці.

Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня ў 18.00. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, абавязкова мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002).

Праграма ўрачыстасцяў

7 жніўня

  • 18.00 - святая Імша для пілігрымаў
  • 20.00 - Акафіст
  • 21.00 - падрыхтоўка да споведзі (навучанне)
  • 21.30 - Нешпары
  • 22.00 – 23.30 - “А Слова сталася целам”: фармацыйная сустрэча, тэма: як жыць з алкаголікам?


8 жніўня

  • 24.00 - святая Імша з працэсіяй на пляц мучаніцтва
  • 03.00 - малітва праслаўлення
  • 06.00 - Гадзінкі
  • 06.30 - Літургія ўсходняга абраду
  • 08.00 - Ютрань
  • 09.00 - Ружанец
  • 10.00 - сустрэча з Божым Словам (навучанне)
  • 11.00 - сустрэча з Касцёлам (навучанне)
  • 12.00 - святая Імша
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць