Самую высокую ў свеце статую Панны Марыі асвяцілі ў Інданэзіі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Яе вышыня 42 метры - супаставіма з 14-павярховым домам.
У горадзе Амбарава ў Інданэзіі пабудавалі самую высокую ў свеце статую Панны Марыі. На яе асвячэнні прысутнічалі каля 30 тысяч чалавек - католікі з практычна ўсіх мясцовых парафій, а ўзначалілі ўрачыстую святую імшу 7 біскупаў, паведамляюць сусветныя СМІ. Арцыбіскуп Ян Пуджасумарта акрапіў статую святой вадой з калыскі тэлескапічнага крана.
Вышыня статуі - 42 метра - супаставіма з 14-павярховым домам, яна вышэй за статую Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра і амаль дасягае вышыні статуі Свабоды ў ЗША. Аўтары самай высокай у свеце статуі Найсвяцейшай Багародзіцы - трое мясцовых скульптараў. Грот Маці Божай у Амбараве з'яўляецца сімвалам міжрэлігійнага дыялогу ў краіне.
Last modified onСерада, 19 Жнівень 2015 11:53
Tagged under
Related items
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі