Logo
Print this page

13-гадовая мінчанка, зніклая па дарозе ў касцёл, знойдзена жывой

Аня сама выйшла на сувязь з бацькамі.

Міліцыя, валанцёры атрада «Анёл», а таксама многія маладыя мінскія католікі некалькі дзён шукалі 13-гадовую дзяўчынку, якая знікла па дарозе ў касцёл. Ганна Лашкіна 1 кастрычніка каля 19.15 пайшла з дому на заняткі ў новым каталіцкім храме па вуліцы Лабанка, але там так і не з'явілася. Тэлефон дзяўчынкі быў адключаны.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай Царквы звярталася з просьбай, каб у нядзелю, 4 кастрычніка, на ўсіх святых Імшах ў касцёлах памаліліся ў інтэнцыі зніклай дзяўчынкі.

4 кастрычніка Ганна самастойна паведаміла пра сваё месцазнаходжанне бацькам. На месца неадкладна выехалі бацькі, супрацоўнікі міліцыі і пашукавікі атрада "Анёл". З дзяўчынкай усё добра. Яна жывая і здаровая. У медыцынскай дапамозе не мае патрэбы. Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць прычыны таго, што адбылося. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ганна проста сыходзіла з дому.

Last modified onНядзеля, 04 Кастрычнік 2015 15:12
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.