BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі пачынаюць Адвэнт: абудзіць сэрцы да сустрэчы з Езусам

Галоўны сэнс Адвэнту - у імкненні да выканання запаведзяў любові.

Адвэнт пачынаецца сёлета 2 снежня і скончыцца ў Калядную ноч. Для католікаў гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае католікам рабіць абмежаванні ў ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца іх, каб глыбей адчуць радасць будучага Раства. Акрамя таго, падчас Адвэнту чытанні з Евангелля нагадваюць аб несумненным вяртанні, новым прыйсці Госпада.

- Адвэнт даецца, каб абудзіць нашыя сэрцы і ўбачыць, як Ісус ужо дзейнічае ў нашым жыцці, - адзначаюць святары і нагадваюць, што галоўны сэнс Адвэнту - не ў абмежаванні сябе ў ежы, а ў імкненні да выканання Хрыстовых запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы сваёй душы да сустрэчы з Хрыстом.

«Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, не радуецца з няпраўды, а разам цешыцца з ісціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць», - піша апостал Павел.

 Адзін вядомы прапаведнік XX стагоддзя, распавядаючы сваім слухачам пра Адвэнт, прывёў такі прыклад. Уявім сабе, што нам трэба будзе падарожнічаць ноччу і пры гэтым прайсці шмат кіламетраў у поўнай цемры, арыентуючыся на далёкі агеньчык, які можа быць святлом у акенцы хаты. У гэтых умовах вельмі цяжка правільна ацаніць адлегласць! Дом, у які мы імкнемся патрапіць, можа знаходзіцца і на адлегласці пяці кіламетраў, і ўсяго толькі ў ста метрах. Менавіта ў такой сітуацыі знаходзіліся старазапаветныя прарокі, калі яны з надзеяй глядзелі ў будучыню, чакаючы выратавання свайго народа. Яны нават прыблізна не маглі вызначыць, калі прыйдзе Месія: праз сто ці праз пяцьсот гадоў. Аднак ім было вядома, што ў нейкі момант дынастыя цара Давіда зноў адродзіцца, што будзе знойдзены ключ, з дапамогай якога адкрыюцца дзверы цямніцы; што святло, што мігціць далёка на гарызонце ў выглядзе малюсенькай зорачкі, у рэшце рэшт, заззяе і з'явіцца ва ўсёй сваёй паўнаце. Увесь гэты час народ Божы павінен быў знаходзіцца ў чаканні.

Падобнага чакання на працягу ўсяго жыцця патрабуе ад нас і наша Маці - Царква. Прайшло больш за дзве тысячы гадоў з часу першага прыйсця Хрыста на зямлю. І ўвесь гэты час Царква заклікала і заклікае нас ісці па жыцці, узіраючыся ў будучыню. Яна заклікае нас, услед сваім пастырам, не спаць уночы і звярнуць свой позірк да святла, што ззяе нам з Віфлеемскай пячоры.

Калі Месія прыйшоў на зямлю, толькі вельмі нешматлікія людзі ў рэчаіснасці чакалі Яго. Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі. Вельмі многія "праспалі" тую хвіліну, якая магла стаць вырашальнай у іх жыцці, як стала яна вырашальнай у жыцці свету.

Чувайце! - кажа нам Гасподзь у Евангеллі сённяшняй Літургіі. Устань, хто спіць! - паўтарае апостал Павел. Бо і мы можам забыць пра самае галоўнае ў нашым жыцці, піша ў малітоўных разважаннях святар і багаслоў Франсіска Карвахал у кнізе «У стасунках з Богам». Спампаваць разважанні на кожны дзень можна тут >>>

Last modified onСерада, 05 Снежань 2018 20:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць