Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Яна зроблена на ахвяраванні вернікаў і сіламі мясцовай парафіі.
У Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася каталіцкая капліца. 29 лістапада тут пройдзе першая святая Імша. Капліца зроблена на ахвяраванні вернікаў і сіламі парафіі святога Арханёла Міхала.
Як мы паведамлялі, збор ахвяраванняў і працы пачаліся ў ліпені 2025 года. Капліца мае тытул абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных – гэта адзін з найбольш шанаваных у Беларусі абразоў, які знаходзіцца ў касцёле ў вёсцы Баруны. Смаргонская парафія паказала, як выглядае капліца.
У Беларусі ў многіх лякарнях ёсць праваслаўныя капліцы, у некаторых – малельныя пакоі, якімі карыстаюцца вернікі розных канфесій, а наяўнасць менавіта каталіцкай капліцы ў дзяржаўнай медустанове – рэдкасць для Беларусі. Такія капліцы шырока распаўсюджаныя ў Польшчы і іншых каталіцкіх краінах.
Media
Related items
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін