Католікі, праваслаўныя і пратэстанты маліліся разам у Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў гаварылі пра важнасць яднання з мэтай пропаведзі Евангелля.
У рамках Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіў у Каталіцкай царкве, у некалькіх гарадах Беларусі адбыліся экуменічныя Набажэнствы. У Віцебску 22 студзеня па запрашэнні біскупа Алега Буткевіча разам з католікамі маліліся праваслаўныя, уніяты, баптысты і лютэране. У Магілёве на запрашэнне каталіцкага духавенства адгукнуліся уніяты і евангелісты - у абласным цэнтры сумеснае Набажэнства прайшло 23 студзеня, узначаліў яго біскуп Аляксандр Яшэўскі. Таксама 23 студзеня ў Гродне прайшло экуменічнае Набажэнства з удзелам католікаў, праваслаўных, уніятаў і лютэранаў.
У Мінску на завяршэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян 23 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло ўжо традыцыйнае экуменічнае набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцей.
З боку Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ў набажэнстве прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Набажэнства распачалося з урачыстай працэсіі, падчас якой былі прынесеныя прадметы-сімвалы: Біблія, бохан хлеба, соль, вада і свечка, паведамляе Catholic.by.
Экуменічнае набажэнства ўключала ў сябе супольную малітву да Святога Духа, малітвы паяднання, чытанне ўрыўкаў з Евангелля, рэспансарыйны псальм, а таксама прамову кожнага прадстаўніка хрысціянскай Царквы ці супольнасці. У сваіх выступленнях прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцей гаварылі пра важнасць яднання з мэтай абвяшчэння Евангелля.
«Міжхрысціянскі дыялог павінен рэалізоўвацца ў штодзённым жыцці (...). Гэта нялёгкая справа, але яна неабходна, калі мы хочам захаваць хрысціянства перад націскам секулярызму і адмаўлення ад хрысціянскіх каштоўнасцяў, — адзначыў іерарх. — Не трэба баяцца, што можам нешта страціць. Наадварот, разам даючы сведчанне нашаму хрысціянству і абвяшчаючы Евангелле, мы ўзаемна абагачаемся», — заключыў Тадэвуш Кандрусевіч.
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу