Каталіцкая клініка ўпершыню ў свеце перасадзіла новае сэрца
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Новая мадэль штучнага сэрца выратавала жыццё падлетку.
16-гадовая дзяўчына Вераніка стала першым у свеце пацыентам з новай мадэллю штучнага сэрца, паведаміў каталіцкі шпіталь Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду.
Дзяўчына, якая пакутвала на кардыяміапатыю ў вострай форме, магла памерці, і штучнае сэрца дало ёй магчымасць дажыць да перасадкі донарскага чалавечага сэрца.
Амаль 50 працэнтаў аперацый па перасадцы сэрца ў Італіі праводзіць шпіталь Bambino Gesù, гэтая ж установа была першай у свеце, якая перасадзіла пастаяннае штучнае сэрца дзіцяці.
Новая мадэль штучнага сэрца HeartMate III выкарыстоўвае магнітную левітацыю, каб ліквідаваць шараванне магнітных частак і крыві, якая праходзіць праз сэрца. Прыстасаванне толькі праходзіць выпрабаванні ў ЗША, а ў Еўропе атрымала дазвол на выкарыстанне ў канцы 2015 года.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле