BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паедзе на Сусветны дзень моладзі

Атрымаць бясплатныя візы можна ў візавых цэнтрах Польшчы.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мае намер прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве.

– Я сам асабіста збіраюся на гэтую ўрачыстасць, – паведаміў Польскаму радыё іерарх, які прымаў удзел ужо некалькі разоў у СДМ.

Ён падкрэсліў, што Касцёл у Беларусі ўжо рыхтуецца да гэтай падзеі.

– Ёсць арганізацыйны камітэт з прадстаўніком кожнай дыяцэзіі. Там ужо вядуцца катэхізацыі, адмысловыя спатканні. Пачынаецца рэгістрацыя людзей, якія паедуць, – сказаў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што на Сусветны дзень моладзі заўсёды збіраецца шмат людзей з Беларусі.

– Акрамя таго, на іншых кантынентах заўсёды была наша моладзь, і тут яны будуць зусім блізка, тым больш што Кракаў з’яўляецца прыгожым горадам, горадам Яна Паўла II. Я думаю, што яшчэ больш зарэгіструецца беларускіх удзельнікаў – сказаў ён.

У СДМ у Кракаве прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх чатырох беларускіх дыяцэзій. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мяркуе, што на Сусветных днях моладзі беларусаў будзе па меншай меры некалькі тысяч чалавек.

Прадстаўнікі польскай амбасады ў Мінску паведамілі, што беларускія вернікі, якія збіраюцца прыняць удзел у Сусветных днях моладзі атрымаюць бясплатную візу ў нашу краіну. Па іх словах, на СДМ можа паехаць ад Беларусі да некалькіх тысяч ці нават дзясяткаў тысяч людзей.

1 сакавіка пачалі працу першыя 4 польскія візавыя цэнтры ў Беларусі, каб дапамагчы скараціць чэргі ў консульствах для атрымання віз. Праз месяц будуць адчынены яшчэ чатыры такія цэнтры.

Марэк Пэндзіх, кіраўнік консульскага аддзела пасольства Польшчы ў Мінску выказаў надзею на тое, што візавыя цэнтры дапамогуць зменшыць чэргі ў польскіх консульствах. У інтэрв’ю Польскаму радыё ён адзначыў, што адной з прычын хуткага адкрыцця быў вялікі інтарэс грамадзян Беларусі ў паездцы на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.

Last modified onСерада, 02 Сакавік 2016 18:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць