BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тэракт на Вялікдзень у Пакістане: забітыя жанчыны і дзеці

Папа Францішак назваў тэракт подлым і бессэнсоўным.

Подлым і бессэнсоўным злачынствам назваў папа Францішак тэракт у пакістанскім горадзе Лахор, які здрарыўся 27 сакавіка 2016 г. і азмрочыў святкаванне Пасхі мясцовай каталіцкай супольнасцю, пакінуўшы пасля сябе 69 ахвяраў, у тым ліку па меншай меры 40 хрысціян, і больш за 300 параненых.

“Учора ў цэнтральным Пакістане, Святая Пасха была акрываўлена з прычыны агіднага тэрарыстычнага акту, у выніку якога загінула мноства нявінных людзей, у большасці з сем’яў, якія належаць да хрысціянскай меншасці – асабліва жанчын і дзяцей – сабраных у публічным парку, каб радасна адзначыць велікодныя ўрачыстасці”, - нагадаў Папа пасля малітвы "Regina Caeli" 28 сакавіка 2016 г. у Ватыкане.

Святы Айцец выказаў сваю блізкасць усім, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства і заклікаў вернікаў маліцца за ахвяр трагедыі і іх блізкіх.

“Звяртаюся да грамадзянскіх уладаў і ўсіх сацыяльных кампанентаў гэтай краіны, каб прыкладалі ўсе намаганні на карысць аднаўлення бяспекі і спакою насельніцтва і асабліва найбольш уразлівых рэлігійных меншасцяў. Паўтараю яшчэ раз, што насілле і забойчая нянавісць вядуць толькі да болю і разбурэнняў. Павага і братэрства – гэта адзін шлях для дасягнення спакою”, - сказаў Папа.

Напрыканцы свайго звароту ён заклікаў маліцца, каб злачынцы перасталі сеяць тэрор і смерць, а ў свеце запанавалі любоў, справядлівасць і прымірэнне.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць