Каталіцкі святар затрымаў злодзея ў сваім доме на Вялікдзень
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Раней судзімы за забойства скраў у парафіі 2 тысячы долараў.
У Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі распачата крымінальная справа за крадзеж з хаты святара. Увечары напярэдадні Вялікадня, які католікі адзначалі 27 сакавіка (гл. фота), у вёсцы Раготна жыхар суседняга сяла абакраў дом каталіцкага святара.
Злачынца скарыстаўся тым, што пробашч мясцовага касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў Віктар Захарэўскі вядзе Велікоднае набажэнства, і ў яго доме нікога няма. Пракраўшыся ў жыллё святара, ён выкраў сродкі парафіі - больш за 33 мільёнаў рублёў і 400 даляраў (у цэлым - больш за 2 тыс. даляраў у эквіваленце), а таксама рэчы святара. Але злодзей не паспеў уцячы - яго застаў на месцы злачынства і затрымаў ксёндз, які як раз вярнуўся дадому.
Дарэчы, высветлілася, што той жа злачынец ў іншай вёсцы нядаўна спрабаваў скрасці з хаты пенсіянеркі ювелірныя вырабы і грошы. А раней вясковец быў судзімы за забойства і крадзеж у асабліва буйным памеры. Правяраецца яго дачыненне да іншых нераскрытых злачынстваў, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Парафія, грошы якой спрабаваў скрасці рэцыдывіст, была створана ў 1400 годзе, а сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе.
Related items
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы