BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі абмяркуюць праблему спайсаў і іншых залежнасцяў

Навукова-практычны сімпозіум пройдзе ў Баранавічах.

23 красавіка 2016 года Духоўная навучальная ўстанова «Катэхетычны каледж ім. З. Лазінскага» ў Баранавічах з мэтай супрацьстаяння пагрозлівым псіхічнаму здароўю выклікам сучаснасці, у духу навукі і веры арганізоўвае навукова-практычны сімпозіум «Чаму наркотыкі? (пра спайсы і іншыя залежнасці)».

Арганізатары і вядучыя дапамогуць удзельнікам атрымаць кампетэнтныя і вычарпальныя адказы на пытанні, у прыватнасці: «Як справіцца з залежнасцю?», «Ці магчыма кантраляваць ўжыванне псіхаактыўных рэчываў?», «Спайс-эпідэмія: тэрапеўтычныя магчымасці?», «Як разумець абяцанае «Праграмай 12 крокаў» вяртанне да здароўя?»

Удзельнікі сімпозіума набудуць патрэбныя веды і досвед пра прычыны, фазы, механізмы і наступствы залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў (наркотыкі, курыльныя сумесі, алкаголь), формы дапамогі тым, хто эксперыментуе і залежным, а таксама рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей, моладзі і дарослых.

Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы >>>

Праграма:

  • 08.30-09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў сімпозіума
  • 09.30-09.45 – прадстаўленне праграмы сімпозіума
  • 09.45-11.00 – уступныя даклады

Даклад «Псіхічныя і саматычныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў» (Валянціна Мурына)

Даклад «Духоўныя наступствы ўжывання псіхаактыўных рэчываў» (кс. Павел Врубель)

Сведчанне ўдзельніцы з групы «Ананімных наркаманаў»

  • 11.00-11.30 – кава-паўза
  • 11.30-13.00 – майстэрні

Майстэрня: «Сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці залежнай па структуры асобы» (Віталь Пашкевіч)

Майстэрня: «Матывацыйнае кансультаванне асобаў, якія маюць праблемы з ужываннем спайсаў і іншых псіхаактыўных рэчываў» (Валянціна Мурына)

Майстэрня: «Метад інтэрвенцыі падчас працы з паўналетнімі і непаўналетнімі асобамі, якія ўжываюць спайсы і іншыя псіхаактыўныя рэчывы» (Юрый Гапонік)

Майстэрня: «Праца з залежнымі з псіхолага-псіхатэрапеўтычнай перспектывы» (Віталь Булыга)

  • 13.00-13.45 – абед
  • 13.45-15.15 – майстэрні

Майстэрня: «Мінесоцкая мадэль лячэння залежнасцяў на прыкладзе працы аддзялення рэабілітацыі ГАКЦ "Псіхіятрыя-наркалогія"» (Валянціна Мурына)

Майстэрня: «Уяўленне пра хімічную залежнасць (хвароба душы, розуму і цела)» (Віталій Пашкевіч)

Майстэрня: «Магчымасці першаснай і другаснай прафілактыкі адолесцэнтамі наркатычных рэчываў ва ўстановах адукацыі» (Віталій Булыга)

Майстэрня: «Прынцыпы праграмы 12 Крокаў АА и АН» (Юрый Гапонік)

  • 15.15-16.15 – падвядзенне вынікаў (кс. Павел Врубель, Валянціна Мурына, Віталій Пашкевіч)
  • 16.30 – святая Імша ў капліцы Найсвяцейшай Тройцы
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць