BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арцыпастыр католікаў Беларусі далучыўся да велапараду ў Мінску

Мітрапаліт Кандрусевіч: «Ровар заклікае да жыцця з Богам».

30 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску. У адкрыцці веласезону разам з іерархам удзельнічалі ксёндз Юрый Санько і міністрант мінскага архікатэдральнага касцёла.

У размове з Catholic.by арцыбіскуп выказаў радасць з таго, што такое мерапрыемства праводзіцца. Па словах іерарха, у гэтым годзе колькасць удзельнікаў была значна большай, чым у мінулым, — магчыма нават каля 5-6 тысяч, у асноўным моладзь.

Асаблівасцю сёлетняга мерапрыемства, як адзначыў арцыпастыр, было тое, што дыстанцыя была значна даўжэйшай, чым у мінулым, — больш за 10 км, а таксама тое, што ў гэтым годзе яно было падобным да балу-маскараду, бо многія ўдзельнікі былі ў разнастайных масках.

Мітрапаліт падзяліўся, што яго прыемна ўразіла вялікая колькасць ровараў розных канструкцый. Іерарх дадаў, што некаторыя з іх бачыў упершыню.

Па словах арцыбіскупа, такое мерапрыемства вельмі патрэбнае. «Гэта было сапраўднае свята, якое таксама вучыць моладзь здароваму стылю жыцця», — сказаў Мітрапаліт.

«І сам ровар у пэўным сэнсе заклікае да жыцця з Богам. Ён сам па сабе не можа стаяць вертыкальна. Яго трэба падтрымліваць або ехаць на ім. Таксама і чалавек без Божай дапамогі падае, бо паддаецца спакусам, — адзначыў арцыбіскуп. — Мараль ровара ў тым, што ён вучыць нас таму, што, каб не падаць у грахоўнае балота, неабходна ісці па жыцці разам з Богам».

Нагадаем, арцыпастыр беларускіх католікаў - актыўны веласіпедыст, нягледзячы на свой узрост. У прыватнасці, на ровары ён традыцыйна адпраўляецца ў пілігрымка Мінск - Будслаў, дзе штогод збіраюцца католікі Беларусі для шанавання Божай Маці.

Last modified onНядзеля, 01 Май 2016 13:58
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць