Пасол Ватыкана ў Беларусі будзе развіваць адносіны з Праваслаўнай царквой
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Габар Пінтэр спадзяецца, што веданне рэальнасці камуністычнага мінулага дапаможа яму зразумець Беларусь.
Новы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь, якога Папа Францішак нядаўна прызначыў для служэння ў Беларусі (чытайце: Новы пасол Ватыкана ў Беларусі валодае 9 мовамі), мансеньёр Габар Пінтэр праз пасрэдніцтва Ватыканскага радыё скіраваў прывітальнае слова да біскупаў, святароў, членаў манаскіх супольнасцяў і ўсіх вернікаў Беларусі. Ватыканскі дыпламат лічыць, што яго венгерскае паходжанне і веданне “рэальнасці камуністычнага мінулага” дапаможа яму “лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі”. Прыводзім тэкст прывітання поўнасцю:
"Я шчыра дзякую Ватыканскаму радыё за прадстаўленую мне магчымасць накіраваць мае самыя цёплыя словы прывітання з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі да ўсіх біскупаў, святароў, законнікаў, законніц, да ўсіх вернікаў, да братоў і сясцёр праваслаўных і ўсіх грамадзян добрай волі Беларусі.
Гэта вялікі гонар і задавальненне для мяне, мець магчымасць прадстаўляць Святога Айца ў вашай цудоўнай краіне, сярод гэтага высакароднага народа, у Касцёле, так драматычна пацярпелым, і ў той жа час настолькі жывым. Той факт, што я паходжу з Венгрыі і таму ведаю рэальнасць камуністычнага мінулага, несумненна, дапаможа мне лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі.
Я быў вельмі рады атрымаць інфармацыю пра выдатнае супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, што многія лічаць мадэллю экуменізму. Для мяне будзе прыярытэтам, развіццё і паглыбленне гэтага братняга і сапраўднага хрысціянскага суіснавання.
У пачатку ліпеня ў Будславе будзе адзначацца 25-я гадавіна ўсталявання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што стала сімвалам адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, я не змагу прысутнічае сярод вас фізічна, але буду там духоўна і ў маіх малітвах.
Я прашу вас шмат маліцца за мяне ў бліжэйшыя месяцы, падчас якіх я буду рыхтавацца з вялікай радасцю і шырока адкрытым сэрцам, каб у бліжэйшы час сустрэць вас з жаданнем быць вашым братам, які падтрымлівае вас у веры, міласэрнасці і надзеі.
Вена, 15 мая 2016 г., Нядзеля Спаслання Духа Святога Мансеньёр доктар Габар Пінтэр".
Related items
-
Цэлы дзень на спякоце, а потым танцы. Як праходзяць пілігрымкі ў Будслаў - фота, відэа
-
Пасланне пялёсткамі кветак зашыфравалі каталіцкія манахіні ў Расіі
-
Масавыя Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі на Гомельшчыне - фота
-
"100 зраблю - вайна скончыцца". Беларуская паэтка стварае і дорыць аўтарскія ружанцы
-
«Даёт нам пример любви». Католики и православные праздновали «Троицу» в один день