Духавенства Беларусі прыняло ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці ЗША
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
На ўрачысты прыём запрасілі беларускі бамонд [ВІДЭА]
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі 21 чэрвеня зладзіла традыцыйную імпрэзу ў гонар Дня незалежнасці ЗША. Штогод амерыканскае дыпламатычнае ведамства ў Мінску запрашае на ўрачысты прыём мясцовы бамонд: вядомых літаратараў, дзеячаў культуры, палітыкі, журналістаў, ветэранаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, а таксама прадстаўнікоў Цэркваў. Сёлета на імпрэзе Каталіцкую царкву прадстаўляў, у тым ліку, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, які ўзначальвае Раду па справах сям'і. Цікава, што на вечарыну таксама былі запрошаныя актывісты ЛГБТ-руху. Здымкі з урачыстасці апублікаваны на афіцыйнай старонцы амерыканскай амбасады ў Фэйсбуку.
Свецкая вечарына мела багатую праграму. Па афіцыйным паведамленні амбасады, арганізатары імкнуліся стварыць для гасцей атмасферу амерыканскага парада ў Дзень Незалежнасці: з матацыкламі Harley Davidson, пажарнай машынай, марозівам і «зусім без танкаў». Вітаў гасцей на прыёме Павераны Скот Роланд. Таксама кіраўнік амбасады запрасіў усіх паслухаць выступленне джаз-бэнда аркестра ВПС ЗША.
Media
Related items
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Папа Рымскі сустрэўся з беларускім Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення