Залатая медалістка Алімпіяды: мой допінг - Ісус
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Я малюся Госпаду, і Ён даў мне ўсё, абсалютна ўсё».
Залатая медалістка Алімпіяды ў Рыа Алмаз Аяна з Эфіопіі ўстанавіла сусветны рэкорд у бегу на 10 тыс. метраў, які апошні раз быў пабіты 23 гады таму. Аяна прабегла адлегласць за 29:17:45, што на 15 секунд хутчэй папярэдняга рэкорду. Пасля перамогі некаторыя удзельніцы Алімпіяды абвінавацілі яе ва ўжыванні допінгу, кажучы, што залаты медаль даўся афрыканцы занадта лёгка.
Калі бягунку папрасілі даць адказ на абвінавачванні ва ўжыванні допінгу, яе словы здзівілі людзей: "Мой допінг - Ісус. Я крышталёва чыстая. Я мэтанакіравана трэніравалася. І я малюся Госпаду. А Гасподзь даў мне ўсё, абсалютна ўсё".
Гэта ўжо не першая медалістка цяперашняй Алімпіяды, якая адкрыта вызнае сваю хрысьціянскую веру і дзякуе за перамогі Богу.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі