Акцыя «Пачастуй святара півам» праходзіць сярод католікаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Сярэднявечную традыцыю адраджаюць у розных краінах свету.
У другі панядзелак верасня (у 2016 годзе гэта 12 верасня) сярод вернікаў-католікаў ёсць традыцыя, пра якую мала хто ведае: частаваць святароў півам! Стары звычай адрадзілі амерыканскія католікі, і вось ужо некалькі гадоў яго ажыўляюць у розных краінах свету.
Традыцыя звязана са сканчэннем збору ўраджаю. У сярэднявечнай Еўропе было прынята дзякаваць за шчодрасць не толькі прыродзе, але і парафіяльным святарам - за падтрымку ў малітве і навучаннях. Частуючы півам, католікі дзякавалі святарам таксама за іх клопат і добрыя справы.
Цяперашняя міжнародная акцыя «Пачастуй святара півам» дазваляе ў нефармальнай абстаноўцы падзякаваць айцам, пагутарыць з імі і даць ім невялікі адпачынак ад мітусні парафіяльных будняў. Дарэчы, арганізатары заклікаюць частаваць святароў не толькі півам, але і кавай, прысмакамі.
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах